Усяго патроху22

У гандлёвым цэнтры «Сталіца» ўдасканаляць сістэму вентыляцыі

Гандлёвы цэнтр «Сталіца», адкрыты пад зямлёй на праспекце Незалежнасці ў Мінску 12 гадоў таму, будавалі тры гады. Кавярні, забаўляльныя цэнтры, розныя крамы, фота і іншыя павільёны ў даступным месцы ў мінчан асаблівых нездаволенасцяў не выклікалі. Адно «але», на якое ўсё адразу звярнулі ўвагу — кепская вентыляцыйная сістэма. Улетку ў «Сталіцы» невыносна душна, хочацца хутчэй зрабіць пакупкі і сысці.

«Будынак будаваўся па аналогіі з маскоўскімі цэнтрамі, тыпу «Паляўнічага шэрагу», — патлумачыў начальнік упраўлення па эксплуатацыі гандлёвага цэнтра Алег Зарэцкі. — Ідэя такая: узімку цяпло, летам — халаднавата. Як паказала практыка, яго недапрацавалі. На гэта звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, адзначыўшы, што мяняць сістэму неабходна».

Па словах суразмоўцы, на дадзены момант вядуцца работы па ўдасканаленні сістэмы вентыляцыі. Гэта патрабуе часу.

«Дакладныя тэрміны пакуль сказаць не можам, — адзначыў ён. — Усё залежыць ад таго, як хутка будзе працаваць праектная арганізацыя. Можа быць, там працы ўсяго на месяц, а можа, прыйдзецца папрацаваць так, каб потым ужо да гэтага не вяртацца. Хацелася б разабрацца з гэтым у гэтым годзе, але дакладна пакуль паабяцаць не магу».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць