Грамадства11

На канцэрт у гонар 100-годдзя заснавання БНР у Слуцку прыйшло 80 чалавек

У нядзелю, 25 сакавіка, у Слуцкім гарадскім Доме культуры прайшоў канцэрт «Свята незалежнасці» у гонар 100-гадовага юбілею заснавання БНР, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Паслухаць беларускіх артыстаў прыйшлі 80 гледачоў розных узростаў. Свае песні заспявалі бард Зміцер Бартосік з Гомеля, група «ХараЧакра» з Салігорску і Алесь Дзянісаў — удзельнік групы «Dzieciuki».

У Дом культуры прыйшлі пераважна пенсіянеры, але былі сем'і з дзецьмі і маладыя людзі.

Гамяльчанін Зміцер Бартосік, які пачаў канцэрт, выканаў свае аўтарскія песні пад гітару — лірычныя і жартоўныя песні пра жыццё беларусаў.

Група «Харачакра» выступіла ў пашыраным складзе — да флейты, перкусіі і гітары далучылася бас-гітара. Лідар гурта Зміцер Гарачка сказаў, што рады, што гарадскія ўлады дазволілі гэты канцэрт, што гэта добры знак.

Апошнім у праграме выступіў Алесь Дзянісаў — лідар беларускага рок-калектыва «Dzieciuki». Ён праспяваў чатыры песні, адна з якіх была «Случакі» — пра герояў Слуцкага збройнага чыну 1920 года, якія ў свой час змагаліся за вяртанне незалежнасці Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»27

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны26

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»27

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць