Грамадства122122

Прафесар Казлякоў з БДТУ: Улада Беларусі падтрымлівае міфатворчасць нацыяналістаў

Прафесар Уладзімір Казлякоў з БДТУ на сайце расійскага Інстытута краін СНД крытыкуе беларускія ўлады за хаўрусніцтва з нацыяналістамі.

На расійскім імперскім сайце «Матерік» з'явіўся артыкул пад красамоўнай назвай «Міфатворчасць беларускіх нацыяналістаў гатовая падтрымаць ўладу РБ», у якім аўтар, які негатыўна ставіцца да БНР, крытыкуе беларускія ўлады за дазвол святкавання Дня Волі.

Цікава, што аўтарам матэрыяла і крытыкам беларускай улады з'яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Казлякоў.

Уладзімір Казлякоў.

Свой артыкул ён пачаў з крытыкі «свядомых»:

«Абгрунтаванасць і праўдзівасць гістарычных фактаў не вельмі хвалююць беларускіх «нацыянальна свядомых» гісторыкаў і публіцыстаў. Самае галоўнае для іх — распаўсюдзіць выдумкі, накіраваныя супраць савецкай гісторыі, перакруціць ці зганьбаваць памяць нашых бацькоў і дзядоў, адпавядаючы заходнім штампам і ўзорам».

Далей ужо крытыкуецца беларуская ўлада, на якую нібыта ўплываюць «свядомыя»:

«Для маніпуляцыі грамадскай свядомасці выкарыстоўваюцца розныя прыёмы і метады, на якія паддаюцца і беларускія чыноўнікі. І вось адзін з іх на пытанне: «Ці будзе святкаваць 100-годдзе БНР на дзяржаўным узроўні?», «дыпламатычна» адказвае: «Калі гэтае свята неабходны грамадству, то мы будзем рэалізоўваць». Такая «дыпламатычная» абыякавасць вельмі здзіўляе. А якая пазіцыя саміх уладаў? Чакаць аказалася, на жаль, нядоўга. Мінскі гарвыканкам дазволіў апазіцыйным групам (а менавіта яны настойвалі на гэтым свяце) адзначыць 100-я ўгодкі БНР у цэнтры беларускай сталіцы. Каментары залішнія».

Далей прафесар дае сваю ацэнку тым умовам, у якіх стваралася БНР. Ён піша, што БНР, якая стваралася ва ўмовах нямецкай акупацыі, не можа лічыцца дзяржавай, а паводзіны дзеячаў БНР у адносінах да Нямеччыны Казлякоў лічыць «халуйствам» (гэта слова паўтараецца ў тэксце ажно 5 разоў).

Узгадаў чамусьці прафесар у тэксце і пра Украіну:

«Ідэалогія і псіхалогія сучаснага «майдана» сфармавалася яшчэ ў часы Украінскай народнай рэспублікі, дзеячы якой дэманстравалі пячорную русафобію і шчырае «халуйства» перад германскімі акупантамі».

На думку Уладзіміра Казлякова, менавіта БССР выканала дзяржаўную, палітычную, эканамічную і культурную ролю аб'яднання беларускай нацыі.

Цікава, што партал «Матерік», дзе быў апублікаваны гэты артыкул, належыць расійскаму Інстытуту краін СНД, дырэктарам і заснавальнікам якога з'яўляецца адыёзны дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Канстанцін Затулін.

Канстанцін Затулін.

Затулін, вядомы сваімі імперскімі поглядамі, таксама з'яўляецца намеснікам старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі. У 2014 годзе Канстанцін Затулін браў актыўны ўдзел у анексіі Крыма. 

Каментары122

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць