Гісторыя77

Першы крок да БНР: роўна 100 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата

21 лютага 1918 г., была абвешчана Першая ўстаўная (статутная) грамата БНР.

Крыху гістарычнага кантэксту. 18 лютага пасля зрыву перамоваў у Брэсце немцы пачалі наступ на ўсход, а ў ноч на 19 лютага бальшавікі ўцяклі з Менска ў Смаленск. З падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а з турмы — дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У гэты час актывізаваліся і польскія нацыянальныя сілы. У выніку беларусы і палякі сталі дзяліць горад на дзве часткі: беларусы кантралявалі паўночна-заходнюю частку з плошчай Свабоды, а 1-ы польскі корпус пад камандаваннем генерала Доўбар-Мусніцкага (створаны ў 1917 годзе з дазволу Часовага ўрада) пры ўдзеле польскага насельніцтва Мінска кантраляваў поўдзень і ўсход з вуліцамі Бабруйскай, Захар’еўскай (сённяшні праспект Незалежнасці), Скобелеўскай (Чырвонаармейскай), Ніжняй і Верхняй Ляхаўкай (сёння раён вуліцы Кастрычніцкай), вакзал.

Аднак першыя нямецкія аддзелы пачалі ўваходзіць у Менск 21 лютага, праз чатыры дні горад цалкам апынуўся пад іх уладай. У гэтых умовах Выканкам Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага звярнуўся да народаў Беларусі з Першай Устаўнай граматай: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы… Мы стаім перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі».

Аўтары дакумента зазначалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляй народаў, якія насяляюць край. Гэта мусіла ажыццявіцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі ўстаноўчы сойм.

Грамата была падпісаная Язэпам Варонкам — старшынёй створанага днём раней Народнага сакратарыята Беларусі — часовага выканаўчага органа народнай улады. У склад сакратарыята таксама ўвайшлі Палута Бадунова, Тамаш Грыб, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Аркадзь Смоліч.

Тэкст граматы быў расклеены па ўсім Менску. Упершыню ў ёй не згадвалася неабходнасць заставацца ў складзе Расіі, але і пытанне БНР таксама не краналася. Магчыма, гэта было памылкай.

Немцы не прызналі стварэння беларускіх органаў улады і занялі сядзібу Народнага сакратарыята, выгналі адтуль урад, а з будынка скінулі бел-чырвона-белы сцяг, фінансавыя сродкі канфіскавалі і ніколі не вярнулі. Праўда, у канцы лютага дзейнасць Народнага сакратарыята была дазволена ў рамках беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва.

У пачатку сакавіка чарговы раз змянілася міжнародная сітуацыя.

3 сакавіка немцы і бальшавікі заключылі дагавор, за немцамі заставалася заходняя і паўночна-заходняя часткі Беларусі, бальшавікі мусілі атрымаць цэнтральную і ўсходнюю Беларусь, на паўдневыя землі прэтэндавала УНР. Немцы таксама паабяцалі бальшавікам не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць.

У такіх умовах 9 сакавіка Народны сакратарыят абнародаваў Другую Устаўную грамату, у ёй у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка.

Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада Усебеларускага З'езда. Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзянаў і народаў Беларусі: свабода слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак; свабода сумлення, роўнасць усіх мова. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзінаў.

18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была перайменаваная ў Раду БНР.

25 сакавіка ў акупаваным немцамі Мінску была абвешчана Трэцяя Устаўная грамата, што абвясціла незалежнасць БНР, разарвала «усе сувязі з Расіяй» і пратэствала супраць умоваў Брэсцкага міру. Немцы Раду БНР разагналі, з канца сакавіка дазволілі дзейнічаць у рамках нацыянальнага прадстаўніцтва і апекавацца народнай асветай, культурай і сацыяльным жыццём.

Паралельна актывізаліся беларускія сілы пры бальшавіках і пачалася падрыхтоўка да абвяшчэння БССР.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Праблемы з PayPal у Беларусі могуць быць яшчэ цэлы месяц

У Брэсце бягун цалкам распрануўся перад дзяўчатамі ў парку4

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?11

У якім з гарадоў-спадарожнікаў Мінска самыя дарагія кватэры

«Досыць саступак». Туск і Урсула фон дэр Ляен наведалі польска-беларускую мяжу21

«У першым класе паставілі дыягназ «разумовая адсталасць». Гісторыя беларуса, які ваюе за Расію6

Пазняк: Беларусам выгадна перамовы правесці ў Менску118

«Я перакінуў дзяцей за борт». Як затануў «Адмірал Нахімаў», пры катастрофе якога загінулі тры беларусы1

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць