Усяго патроху4646

Натхненне: інстаграм магілёўкі з любоўю да архітэктуры і пацукоў

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

Яніна Асіпцова родам з Магілёва, але сёння вучыцца ў Лодзі і плануе стаць сістэмным адміністратарам.

Яніна Асіпцова.

У вольны час стараецца вандраваць, вывучаць свет Marvel і рэп-батлаў, перыядычна піша вершы. Яе профіль будзе цікавы ўсім, хто неабыякавы да добрых кавярняў, стрыт-арту, пацукоў і, канешне, беларускай мовы.

Ведаеш,балець будзе. Таму што не ўсё адно, таму што ты жывы чалавек. Але тое,што тычыцца не толькі нас,залежыць ужо не толькі ад нашага хачу. Тваё цябе знойдзе,але не абавязкова гэтае "тваё" тое,пра што ты зараз думаеш. Людзі робяць балюча,мы самі сабе робім балюча. Мы дакараем сябе,што проста нешта было не ў час,што магло быць інакш. А ведаеш, не магло. Усё так,як мусіць быць ці не мусіць быць, незалежна верыш ты ў лёс ці не. І гэта таксама балюча. І так проста адпусціць нельга. Ты не прачнешся раніцай аднойчы забыўшыся. Так памяць не працуе. Ты будзеш шкадаваць,узгадваць,шкадаваць,марыць. Знішчаць сябе,пакуль аднойчы тую сябе не знішчыш. Час не лечыць. Мы самі лечымся. Час - прыдуманая чалавекам мера. Не больш. Гучыць зусім не аптымістычна,так? І мне балела і баліць, і будзе балець. І я часам прачыналася з думкаю,дзе знайсці сілы. Але ж жыву. І без аднаго,і без другога,і без трэцяга. І яны жывуць без мяне. Шчасліва,я спадзяюся. І я жадаю ім шчасця. Усім. А кожны раз баліць,як першы. І будзе. І ты зможаш гэта перамагчы,я ведаю.

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

каханне нават не бог, каб так у яго верыць (c)

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

xxx Нявыспаны пацалунак Смаку гарачай кавы Своечасова нагадвае нам штодня Пра шчасце. Я заблыталася ў табе, як павуціне Сама, Бо хацела быць побач. Што было да цябе – кома, Існаванне ў прасторы аточанай шэрымі сценамі. Твой шэпт для мяне нібы лекі: Абавязкова прымаць нутравенна, Абавязкова прымаць на штодзень, Бо каханне не мае пазнакі Пра тэрмін прыдатнасці, Бо пакуль яно ёсць, Яно большае за бясконцасць. І няхай давядзецца прайсці шляхамі Праз пекла, Я цябе не аддам, Нават коштам свайго жыцця

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

Божа, дапамажы захаваць раўнавагу (с)

Публикация от Яня Асіпцова (@janine_magdalen)

Каментары46

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць