Эканоміка2525

Надзея Каткавец стала топ-менеджарам беларуска-кіргізскай біятэхналагічнай карпарацыі

На вядучых пазіцыях у Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) пачынаюць з'яўляцца добра вядомыя дзяржаўныя топ-менеджары.

Яшчэ ў канцы 2017 года на пасаду намесніка гендырэктара БНБК прыйшла Надзея Каткавец. 8 верасня яна пакінула пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі, дзе адпрацавала каля 4 гадоў. З 2003 года Каткавец працавала намеснікам і першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а таксама год была дырэктарам Дэпартамента аграпрамысловага комплексу ЕЭК.

Каткавец актыўна прапагандуе ідэі БНБК. Так 12 студзеня яна прачытала лекцыю для студэнтаў і выкладчыкаў Палескага дзяржаўнага універсітэта і распавяла пра перспектывы развіцця біятэхналагічнай вытворчасці ў Беларусі, аб праектаванні і будаўніцтве комплексу высокатэхналагічных прадпрыемстваў у краіне, гаворыцца на сайце ВНУ.

З'яўленне дасведчанага экс-чыноўніка варта разглядаць у кантэксце таго, што нядаўна куратарства праекта БНБК перайшло ад Мінаблвыканкама да Мінсельгасхарчу. На днях намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя».

Па дадзеных на сярэдзіну 2017 года, старшынёй рады дырэктараў ЗАТ «БНБК» быў грамадзянін Кыргызстана Рыфат Уцюшаў. Ён з 2007 да красавіка 2010 года займаў пасаду фінансавага дырэктара Фонду развіцця Кыргызстана, які быў падкантрольны Максіму Бакіеву.

Першапачаткова чуткі прыпісвалі ідэю стварэння БНБК структурам, звязаныя з былым кіраўніцтвам Кыргызстана. Літаральна напярэдадні Новага года грамадскае аб'яднанне «Айкол Ала-Тоо» заявіла, што былы прэм'ер-міністр Кыргызстана Даніяр Усенаў вядзе бізнэс у Беларусі ад імя Данііла Урыцкага. Год таму паведамлялася, што чалавек з такімі імем і прозвішчам кіруе БНБК.

Рашэнне аб будаўніцтве аграпрамысловага комплексу паблізу Рудзенска ў Пухавіцкім раёне было ўхвалена Аляксандрам Лукашэнкам ў 2016 годзе. На плошчы каля 160 га да 2032 года БНБК плануе пабудаваць некалькі заводаў па вытворчасці лізіну, трэаніну, трыптафану і камбікармоў. У выніку будзе створана больш за 1 тыс. працоўных месцаў. Нядаўна ўрад Беларусі папрасіў у кітайскіх банкаў льготны крэдыт на суму ў 628 млн долараў для рэалізацыі аграпраекта пад Мінскам. БНБК пагадзілася даць Беларусі ў заклад маёмасць, якое будзе створана пры рэалізацыі інвестпраекта. Кітайская CITIC Construction выступае генеральным падрадчыкам праекта.

Нядаўна з інвестпраекта выключылі будаўніцтва завода па перапрацоўцы насення алейных культур, газатурбіннай ўстаноўкі і падпраект «Земляробства», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць