Ад рэдакцыі1818

«Наша Ніва» выйграла прынцыповы суд па пытанні дзелавой рэпутацыі

Правайдар Unet.by прайграў суд супраць NN.BY.

Перамогай «Нашай Нівы» завяршыўся судовы разгляд, які цягнуўся амаль пяць месяцаў. Нагодай для пазову стаў артыкул «Піяршчык правайдара Unet.by: Мы гастарбайтары, не разумеем вашай мовы». У ім адзін з чытачоў расказаў журналісту НН гісторыю канфлікту са сваім інтэрнэт-правайдарам. Ён звярнуўся ва Unet.by пасля таго, як заўважыў, што забаронены Міністэрствам інфармацыі ксенафобскі расійскі сайт «Спутнік і погром» па-ранейшаму адчыняецца ў яго на камп’ютары.

ТАА «Аб’яднаныя сеткі», якому належыць Unet.by, палічыла, што артыкул НН закранае яго дзелавую рэпутацыю, і праз суд запатрабавала зняць артыкул, прынесці прабачэнні і апублікаваць абвяржэнне.

Мы былі абсалютна пэўныя ў праўдзівасці інфармацыі, яе адпаведнасці нормам журналісцкай этыкі і заканадаўству Беларусі. Таму здымаць артыкул і нагаворваць на сябе не бачылі падставаў. Але, каб ашчадзіць час і сродкі, на ўсіх этапах працэсу прапаноўвалі пазоўніку памірыцца і апублікаваць на nn.by артыкул, у якім выказваўся б яго пункт гледжання на сітуацыю. 

Інтарэсы «НН» абараняў адвакат Сяргей Зікрацкі. У часе аж пяці пасяджэнняў былі дапытаныя сведкі — хлопец, які перапісваўся з правайдарам, тэхнічныя спецыялісты «Аб’яднаных сетак», якія спрабавалі давесці, што «Спутнік і погром» быў заблакаваны. Каб прааналізаваць публікацыю НН, суд прыцягнуў экспертаў з Інстытута журналістыкі і філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — і яны не знайшлі ў ёй парушэнняў.

Суддзя Эканамічнага суда Мінска Таццяна Міхайлава пастанавіла адмовіць «Аб'яднаным сеткам» ў пазове супраць «НН». І пасля прайгранай 7 снежня апеляцыі рашэнне набыло законную сілу. Немалаважна і тое, што суд запатрабаваў спагнаць з пазоўніка 625 рублёў судовых выдаткаў на карысць Рэдакцыі.

Для нас гэта прынцыповая перамога. СМІ павінны мець права гаварыць праўду, нават тады калі яна камусьці непрыемная.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва3

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі6

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці5

Беларус збірае мільёны праглядаў, паказваючы, як навучае пенсіянераў карыстацца смартфонамі3

Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты13

Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі2

Праз залеву спыніўся транспарт на некаторых участках у Мінску

У Мінску прадаюць гатовы бізнэс за $30 мільёнаў. Што за ён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва3

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць