Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы знайшлі рэдкіх насякомых, якія лічыліся вымерлымі ўжо амаль 100 гадоў ФОТА

Група навукоўцаў выявіла на невялікай вулканічнай выспе Лорд Хоў у Ціхім акіяне калонію незвычайных насякомых, так званых «драўняных лобстараў» (Dryococelus australis), якія лічыліся вымерлымі больш за 100 гадоў. Пра гэта навукоўцы пішуць у артыкуле, што апублікаваны ў часопісе Current Biology.

Драўняныя лобстары больш за стагоддзе лічыліся, нароўні з дронтамі з выспы Маўрыкій і сумчатымі ваўкамі, аднымі з першых ахвяр чалавека. Гэтыя незвычайна буйныя казуркі даўжынёй прыкладна 15 сантыметраў і вагой каля 25 грам жылі на вулканічным востраве лорда Хоу ў Тасманскім моры (Акіянія), і квітнелі да прышэсця туды чалавека.

Іх выміранне афіцыйна пацвердзілі ў 1925 годзе і звязвалі з дзвюма прычынамі. Першапачаткова маракі і жыхары выспы выкарыстоўвалі гэтых незвычайных палачнікаў у якасці прынады для лоўлі буйной рыбы, а затым выспу «анексавалі» пацукі, якія перажылі крушэнне карабля ў 1918 годзе і досыць хутка знішчылі ўсіх Dryococelus australis, якіх і без таго заставалася няшмат. 

У 1965 годзе альпініст, які вандраваў па трапічных выспах Акіяніі, заўважыў на адной з іх, якая мае назву «Піраміда Бола», некалькі насякомых, вельмі падобных да драўняных лобстараў. Гэтая знаходка выклікала шмат спрэчак. І вось цяпер, калі навукоўцы выявілі Dryococelus australis на выспе Лорд Хоу, можна дакладна сказаць, што палачнікі з Піраміды Бола сапраўды ёсць тымі ж самымі насякомымі: структура мітахандрыяльнай ДНК у іх усяго на 1% адрозніваецца ад насякомых з выспы Лорд Хоу. 

Навукоўцы выказваюць спадзеў, што гэтае адкрыццё натхніць жыхароў выспы і паскорыць барацьбу з пацукамі, якую цяпер вядзе ўрад, каб захаваць аўтэнтычных жывёл рэгіёну.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць