Навука і тэхналогіі

У ЗША заявілі пра пачатак гіпергукавай рэвалюцыі

Віцэ-прэзідэнт па аэранаўтыцы аэратэхнічнае карпарацыі Lockheed Martin Арланда Карвальё, выступаючы на Міжнародным аэратэхнічным кангрэсе і выставе, якія адбыліся 26-28 верасня ў штаце Тэхас, ацаніў прагрэс ЗША ў стварэнні гіпергукавага беспілотніка SR-72, паведамляе «Ваенны аглядальнік» са спасылкай на Aviation Week.

Ілюстрацыйнае фота

«Я мяркую, што Злучаныя Штаты знаходзяцца на парозе гіпергукавай рэвалюцыі», — сказаў Карвальё. Словы віцэ-прэзідэнта Lockheed Martin выданне звязала з выпрабаваннямі прататыпа SR-72.

Па дадзеных Aviation Week, прататып гіпергукавага беспілотніка пратэставаны ў канцы ліпеня. Палёт апарата суправаджаўся двума звышгукавымі навучальнымі самалётамі Northrop T-38 Talon. Выпрабаванні прайшлі на палігоне ў горадзе Палмдейл (ЗША), дзе знаходзіцца штаб-кватэра каманды Skunk Works з Lockheed Martin, якая працуе над лятальным апаратам.

Згодна з планамі Lockheed Martin, перспектыўны гіпергукавы беспілотнік будзе здольны лятаць на хуткасцях ад нуля да шасці лічбаў Маха (да 6,9 тысячы кіламетраў за гадзіну).

Па сваіх памерах поўнамаштабны SR-72 павінен быць параўнальны з SR-71. Лічыцца, што перспектыўны беспілотнік можа выкарыстоўвацца для разведкі, высокая хуткасць апарата не дазволіць суперніку перахапіць яго. Поўнамаштабную рабочую версію SR-72 плануецца стварыць да канца 2020-х гадоў.

Самалёт SR-71

Да цяперашняга часу рэкорд хуткасці ў 3,2 лічбы Маха пры прамым палёце належыць амерыканскаму выведвальнаму самалёту SR-71 Blackbird, знятага з узбраення ў 1998 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Партыю «Альтэрнатыва для Германіі» падазраюць у перадачы сакрэтных звестак Маскве9

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць