Свет1111

Маккейн заклікае падумаць пра незалежнасьць Чачні

«Расея вінаваціць Захад у падвойнай маралі. Мы вяртаем гэтыя абвінавачваньні Крамлю і паказваем яму на падвойную мараль адносна Чачні і Паўночнага Каўказу», — заявіў сэнатар.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Маккейн заявіў, што пасля прызнання Расеяй Паўднёвай Асеціі і Абхазіі краінам Захада варта падумаць аб незалежнасці Паўночнага Каўказа і Чачні, якая падвяргалася крываваму гвалту з боку Расеі.

«Я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні мы правядзем сур’ёзную дыскусію на гэтую тэму», — паабяцаў Маккейн.

«Расея вінаваціць Захад у падвойнай маралі. Мы вяртаем гэтыя абвінавачванні Крамлю і паказваем яму на падвойную мараль адносна Чачні і Паўночнага Каўказа», — заявіў сенатар.

Нагадаем, што кандыдаты на пост прэзідэнта ЗША — дэмакрат Барак Абама і рэспубліканец Джон Маккейн — аб’ядналіся на глебе асуджэння дзеянняў Расеі, якая прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Я асуджаю рашэнне Расеі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію ў якасці незалежных дзяржаў і заклікаю ўсе краіны свету не надаваць ніякай легітымнасці гэтаму акту», — гаворыцца ў пісьмовай заяве Абамы.

Сенатар‑дэмакрат сцвярджае, што «ЗША павінныя іграць вядучую ролю ў ААН і ў іншых міжнародных форумах, каб кінуць яснае і неаслабнае святло на гэтае рашэнне і прывесці да наступнай міжнароднай ізаляцыі Расеі з‑за яе дзеянняў».

Па ягоным меркаванні, ЗША павінныя неадкладна запатрабаваць склікання тэрміновага паседжання Рады Бяспекі ААН. У заяве падкрэсліваецца, што дзеянні Расеі робяць немагчымым для Кангрэса ЗША ратыфікаваць дамову аб амерыкана‑расейскім супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, якую накіраваў заканадаўцам прэзідэнт Джордж Буш.

«Калі ўрад Расеі працягне парушаць нормы і практыку міжнароднай супольнасці, ЗША і нашыя саюзнікі павінныя перагледзець усе аспекты адносін з Расеяй», — гаворыцца ў заяве Абамы.

Ягоны супернік, кандыдат рэспубліканскай партыі Джон Маккейн у сваёй заяве ўказвае, што «дзеянні Масквы заслугоўваюць асуджэння ўсёй міжнароднай супольнасці, і Расея павінная ўсвядоміць, што парушэнне ёю міжнароднага права будзе мець наступствы».

«Дадзенае рашэнне — гэта кульмінацыя даўніх высілкаў, накіраваных на адрыў гэтых двух рэгіёнаў ад Грузіі, і ўяўляе сабой вялікі крок наперад у гэтым працэсе», — гаворыцца ў заяве Маккейна.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць