Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.
Ён паставіў задачу больш актыўна развіваць узаемадзеянне з беларусамі, якія пражываюць за мяжой, і не толькі ў Расіі, бо яны гатовыя падтрымаць родную краіну. «Неабходна надаваць больш увагі беларускай дыяспары», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пасольства Беларусі ў розных краінах — гэта ўстановы ў тым ліку для яе грамадзян. «Ніводзін зварот нашых грамадзян за межамі краіны і ўнутры (усё роўна адкуль) не павінны быць выкінуты або скінуты падначаленым, перапраўлены ў МЗС. Людзям трэба дапамагаць, гэта наша задача», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары