Усяго патроху5151

«Маленькая зніжка, як грудзі тваёй былой»: сайт vandrouki.by абурыў карыстальнікаў

Учора сайт vandrouki.by, які інфармуе пра акцыі авіякампаній, апублікаваў у сацсетках два пасты з кароткімі апісаннямі да навін пра зніжкі на авіябілеты ды гатэлі. Адзін пост пачынаўся словамі «маленькая, як грудзі тваёй былой, але шчырая зніжка…», другі быў аналагічны, але замест грудзей там фігураваў чэлес.

Тая самая аб'ява.

Людзі адрэагавалі імгненна: частка ўхваляла такі іранічны падыход да падачы інфармацыі, але многа хто заўзята гневаўся: адмінаў «Вандровак» абвінялі ў сэксізме, абразе жанчын ды раілі са сваімі комплексамі звярнуцца да псіхолагаў. Вось толькі некалькі цытат:

«Сэксізм, маленькія грудзі, вялікія… Ваша тэма — вандроўкі, яе і развівайце, за гэта вас любяць».

«Ганьба чалавеку, які за гэта адказны, яму павінна быць сорамна. У рэшце рэшт, псіхолагі цяпер даступныя ўсім, а вывальваць свае комплексы на жаночую аўдыторыю вандровак — гэта зашквар».

Як ні дзіўна, на пост пра чэлес амаль ніхто ўвагі не звярнуў: мужчыны ў каментарах не прасілі выбачацца за некарэктны жарт у іх адрас, у адрозненне ад каментатарак пад пастом пра грудзі. Але ў выніку адміністратары выдалілі абодва пасты і прынеслі свае прабачэнні ў новым:

«Сябры і ўсе астатнія. Давайце пагаворым пра той пост ніжэй, які пакрыўдзіў столькі людзей. Мы не спрабавалі жартаваць. Мы не спрабавалі абражаць. Гэта быў невялікі бесчалавечны эксперымент. Так, нельга так рабіць. Калі-небудзь мы раскажам пра тое, навошта і пры якіх абставінах гэта пісалася, і вам стане крыху сорамна. А пакуль сорамна нам. Прабачце».

Мы звязаліся з рэдактарам Вандровак Андрэем Міранчуком, каб ён расказаў падрабязнасці гісторыі.

«Гэтыя пасты — сапраўды эксперымент. Сутнасць яго ў тым, каб прадэманстраваць, што сэксізм сёння працуе толькі ў адзін бок. Правесці эксперымент папрасілі знаёмыя, якім патрэбны быў матэрыял на гэтую тэму. Я лічу, што сэксізм у любы бок — гэта дрэнна, але, на жаль, гэтага ніхто не зразумеў. Цяпер я ў чорным спісе на нейкім феміністычным сайце, але ні пра што не шкадую», — кажа Андрэй.

Рэдактар «Вандровак» таксама расказаў, што яму ўсё стала зразумела амаль адразу: пад пастом пра грудзі ў сацсетках імгненна пачалося пекла, асабліва ў Фэйсбуку (тысячы праглядаў і дзясяткі каментарыяў), а версія пра мужчын амаль нікога не зацікавіла — яе, у асноўным, проста лайкалі. Людзі з феміністычнымі поглядамі не проста пісалі каментарыі, але і дабраліся да асабістых паведамленняў адмінаў, дзе пагражалі злавіць ды кастрыраваць. Пасты былі выдаленыя, каб усё гэта спыніць.

Эксперымент атрымаўся?

Каментары51

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць