Свет5555

Алксніс: Расія павінна стварыць тэрытарыяльныя канфлікты ва ўсіх краінах былога СССР

«Паколькі пашырэнне НАТА з мэтай геапалітычнага акружэння Расійскай Федэрацыі ўсё роўна будзе працягвацца і я не выключаю падобнага нават у Цэнтральнай Азіі, то Расеі трэба распрацоўваць планы па нейтралізацыі гэтых небяспечных планаў. Адзінай «абсалютнай зброяй» у гэтай сітуацыі з'яўляецца правакаванне і падтрымка тэрытарыяльных канфліктаў, як унутры гэтых кандыдатаў у НАТА, так і па-за імі, — напісаў у сябе ў фэйсбуку расійскі палітык Віктар Алксніс. — Напрыклад, дзякуючы Прыднястроўю быў пастаўлены заслон на шляху Малдавіі ў НАТА».

«Трэба не дапускаць ліквідацыі Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, — піша Алксніс, — а, наадварот, спрыяць развіццю яе суверэнітэту. Тым самым мы засцеражэм сябе ад ўступлення ў НАТА Азербайджана і Арменіі».

Алксніс заклікае да той сама палітыкі ў адносінах да Украіны і іншых краін: калі Данбас будзе рэінтэграваны на Украіну, то «будзе знішчаны адзін з галоўных шлагбаўмаў на шляху Украіны ў НАТА», — піша Алксніс.

Алксніс выступае за наступальную палітыку: «Калі хто думае, што гэта шлях да вайны, то ён глыбока памыляецца. Пакуль НАТА не прыняла ў свае шэрагі былых савецкіх рэспублік і яны не трапілі пад абарону артыкула 5 Статута НАТА, то Расіі не пагражае ваеннае сутыкненне з гэтым блокам і яна можа праводзіць самастойную палітыку ў дачыненні да гэтых краін, аж да таго, як гэта рабілі ЗША ў дачыненні да Югаславіі, Лівіі, Афганістана або Сірыі. Ваеннае сутыкненне з НАТА з-за адсутнасці юрыдычных падстаў нам не пагражае. А санкцыямі і рэзалюцыямі Еўрапарламента нас не напалохаеш».

«Моцная Расія нікому, акрамя нас, не патрэбна», — мяркуе Алксніс.

Алксніс — савецкі і расійскі афіцэр, доўгі час быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і Дзярждумы Расіі, цяпер кіруе адным з гарадкоў у Расіі.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць