Усяго патроху3434

Як беларус абуў у сандалі хітрую анлайн-краму —лайфхак

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю ліст з цікавым лайфхакам. 

Вось як ён апісвае сваю гісторыю. 

«Не хацеў хадзіць па крамах, ды трэба было купіць на лета сандалі, — піша чытач. — Як зрабіць? Звярнуўся да папулярнай у сталіцы анлайн-крамы. Гэта калі ты праз інтэрнэт абіраеш сабе рэч, а пасля прыязджаеш на месца выдачы, адкуль забіраеш. Зручна, што наперад можна бачыць мадэльны шэраг, і цэны ніжэйшыя, чым у канкурэнтаў з класічнай мадэллю продажаў. Пад сябе сандалі знайшоў хутка — і дызайн нічога, і на зніжцы 50%! А калі замаўляеш цягам 10 хвілін на сайце, то скідаюць і яшчэ 10%. Атрымліваецца, што канчатковая цана на мае сандалі склала трохі болей за 31 рубель. Але такі нюанс — для ўсіх замоваў менш за 35 рублёў (а без той зніжкі на 10% яны і былі акурат 35, дарэчы) прымерка на месцы выдачы платная — 8 рублёў. Бясплатна забраць можна, але не дадуць памераць. Атрымліваецца, было тры варыянты — або адмовіцца ад другой зніжкі на 10% і купіць за 35 рублёў, або ўзяць без прымеркі ўсляпую, або аддаць амаль 40 рублёў з улікам «зніжкі» і пераплаціць.

І што зрабіў наш чытач, каб яго не абулі на тыя 8 рублёў? 

Ён зрабіў папярэднюю замову дзвюх аднолькавых пар — адну з прымеркай, другую без. 

Прыехаўшы, ён памераў пару за 40 рублёў — усё аказалася добра — і сказаў, што яе браць не будзе. Але вось тую, маўляў, (якая без прымеркі) я вазьму. 

Менеджары толькі развялі рукамі і прадалі сандалі за 31 рубель.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты52

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты52

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць