Афіша

Прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адбудзецца 30 траўня

Доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адбудзецца ў перадапошні дзень вясны. Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх зацікаўленых 30 траўня ў 19.30 у галерэю Беларускага саюза дызайнераў.

З даследаваннем «Колер Беларусі» ў фармаце выставы і займальных лекцый цікаўныя да беларускай культуры знаёмыя даўно. Цяпер шматгадовая даследчыцкая праца Міхала Анемпадыстава ўвасобілася ў кнігу — шыкоўны дызайнерскі альбом.

«Візуальныя матэрыялы кожнага з раздзелаў: «Белы», «Чорны», «Чырвоны», «Сіні. Блакітны», «Шэры», «Залаты. Жоўты», «Зялёны» суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі», — распавядае доктар мастацтвазнаўства, дацэнт катэдры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская, рэцэнзент гэтай даследчыцкай працы.

Філосаф, літаратар і рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч азначае яе так: «Калі б мяне папрасілі адным словам ахарактарызаваць кнігу Міхала, дык гэтым словам было б «Патрэбная». Мне яна бачыцца надзвычай патрэбнай кнігай для ўсіх, хто хоча заглыбіцца ў самую сутву Беларусі праз гісторыю яе колераў. І я пэўны, што бальшыня чытачоў адкрые для сябе новы свет, пра існаванне якога нават не здагадвалася, нягледзячы на ўсе свае ўніверсітэты».

Лятучы ўніверсітэт запрашае далучыцца да імпрэзы, задаць пытанні аўтару і экспертам 30 траўня (аўторак) у 19.30 у галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская, 14). Уваход вольны!

Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Дадатовая інфармацыя па тэлефонах: +375297422040 (Юлія), +375447424832 (Лізавета).

Падзея ў Facebook.

Больш публікацый на тэму даследавання «Колер Беларусі» шукайце на сайце www.fly-uni.org

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў14

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел2

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць