Грамадства33

Фатаграфаваць у крамах і кавярнях можна — афіцыйны адказ Мінгарвыканкама

Некаторыя мінчукі і госці сталіцы траплялі ў сітуацыі, калі ахова забараняла ім фатаграфаваць у крамах і гандлёвых цэнтрах. Па тлумачэнні пра законнасць такіх дзеянняў у Мінгарвыканкам звярнуліся аўтары петыцыі на рэсурсе «Зручны горад». Нядаўна яны атрымалі афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні выканкама Андрэя Дамарацкага. Згодна з ім, фатаграфаваць і здымаць відэа ў крамах і кавярнях можна без дазволу.

«Можна ці нельга здымаць у краме? Ці могуць прымяніць за здымкі артыкул 17 КаАП («Хуліганства»)? Каму можна верыць, каму не?» — задалі пытанне на сайце «Зручны горад» і накіравалі разгорнуты запыт у Мінгарвыканкам.

Аўтары паведамлялі, што забарона на здымкі часам абгрунтоўваецца работнікамі крамаў унутранымі загадамі кіраўніцтва, аўтарскімі правамі на афармленне вітрын ці абаронай інтарэсаў грамадзян.

У неабходны тэрмін складальнікі запыту атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага, які курыруе ў тым ліку гандаль.

Са спасылкамі на заканадаўства ў адказе тлумачыцца, што інфармацыя, да якой кожны мае вольны доступ, не з'яўляецца прадметам камерцыйнай таямніцы. Таму афармленне той жа вітрыны аднесці да такіх нельга.

Галоўная ж выснова ўсяго тэксту адказу Мінгарвыканкама гучыць наступным чынам.

«Грамадзяне маюць права ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў агульнадаступных памяшканнях, у тым ліку ў крамах, гандлёвых цэнтрах, клубах, барах. Работнік службы аховы не мае права забараняць або прыпыняць працэс фота- і відэаздымкі. Знак на ўваходзе (закрэслены фотаапарат) не можа быць перашкодай для фотаздымкі», — гаворыцца ў лісце за подпісам Дамарацкага.

Выключэннем з гэтага правіла з'яўляюцца ігральныя ўстановы, дзе забаронена здымаць наведвальнікаў без іх згоды або без згоды ўпаўнаважанай службовай асобы або арганізатара азартных гульняў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы8

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць