На правах рэкламы

Дастала чаканне? Бяры Пачакуна і выходзь!

Папулярнага «Пачакуна» («Ждуна») цяпер можна набыць у краме symbal.by. Для чытачоў НН — традыцыйная зніжка 10%

У symbal.by з'явілася ў продажы мяккая цацка «Пачакун», створаная на аснове скульптуры «Homunculus loxodontus», фотаздымак якой стаў папулярным мемам у інтэрнэце з назваю «Ждун».

Фота з сайта symbal.by

Беларускіх вытворцаў на стварэнне цацкі «Пачакун» натхніла скульптура галандскай мастачкі Маргрыт ван Брэварт (Margriet van Breevoort), створаная ў 2016 годзе для Лейдэнскага ўніверсітэта ў Нідэрландах. Першапачаткова скульптура была ўсталявана перад дзіцячай лякарняй у горадзе Лейдэн. Зараз скульптура размешчана каля ўваходу ў Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр.

Скульптура ўяўляе сабой бязногую істоту шэрага колеру з галавой паўночнага марскога слана, целам гіганцкай лічынкі і рукамі пажылога чалавека. Па задумцы гэтая істота сядзіць у чаканні лекара і вынікаў сваіх аналізаў.

Фота з сайта symbal.by

Адкуль узяўся Пачакун?

Лякарня пры Лейдэнскім універсітэце даў Маргрыт ван Брэварт грант на стварэнне скульптуры для штогадовага конкурсу, які праводзіцца фондам «Скульптуры ў Лейдэне». Тэмай конкурсу 2016 гады былі біялагічныя навукі.

Мастачка доўга разважала над тэматыкай будучай скульптуры, таму што яна не хацела адлюстроўваць штосьці звязанае з медыцынай ці хваробамі. Яна звярнула ўвагу на людзей, якія сядзяць у чарзе да лекара ў чаканні дыягназу, і вырашыла прысвяціць сваю скульптуру пацыентам.

Паводле слоў Маргрыт ван Брэварт, сваёй скульптурай яна хацела паказаць, што пацыенты проста павінны чакаць сваёй долі з надзеяй на лепшае. Акрамя таго, мастачка паставіла перад сабой задачу зрабіць гэтага пацыента прывабным і мілым, каб з ім было камфортна і ён мог бы выклікаць смех.

У студзені 2017 года, пасля размяшчэння фотаздымка скульптуры на сайце Pikabu.ru, яна стала папулярным мемам у Рунэце пад назвай «Ждун», ва Уанэце пад назвай «Почекун» і ў Байнэце пад назвай «Пачакун».

Фота Margriet Van-Breevoort («ВКонтакте»)

Чаму Пачакуна так палюбілі Беларусы?

Пачакун — сумны, гультаяваты і млявы, але пры гэтым сімпатычны і аптымістычны герой: ён звесіў нос і паклаў ручкі на жывоціку ў чаканні змен да лепшага ў краіне, дзе даўно пануе застой і няма ўмоў ні для палітычнай, ні для грамадзянскай актыўнасці.

Вобраз Пачакуна, пры ўсёй сваёй прывабнасці, адлюстроўвае таксама і прыхаваную незадаволенасць людзей. Шматлікія беларусы ўбачылі ў гэтым вобразе сваіх сяброў, знаёмых, калегаў, а можа і саміх сябе.

Карыстайцеся промакодам NNBY і атрымлівайце зніжку ў інтэрнэт-краме.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць