Спорт

Мірнага і Ваўчкова зваліў невядомы вірус

Максім Мірны ляжыць пад кропельніцай у 4‑й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску, чытае кнігі па прыватным праве й, нягледзячы на забароны дактароў, робіць шпагаты на падлозе.

Як стала вядома «Ежедневнику», тэнісіст Максім Мірны ляжыць пад кропельніцай у 4‑й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску, чытае кнігі па прыватным праве й, нягледзячы на забароны дактароў, робіць шпагаты на падлозе.

У мінулую нядзелю і Макс Мірны, і Валодзя Ваўчкоў не змаглі выйсьці на корт у матчы Кубка Дэвіса з палякамі. Сьцісла паведамілі: вірусная інфэкцыя. Злыя языкі сталі цьвердзіць, што спартоўцы кепска падрыхтаваныя, але далейшыя падзеі паказалі, што ўсё значна горш, чым меркавалася.

Макса тэрмінова шпіталізавалі ў бальніцу, дзе паклалі пад кропельніцу. Валодзю прапісалі стацыянарнае лячэньне. Што за вірус паразіў абодвух тэнісістаў — да апошняга часу не было вядома.

Учора карэспандэнт «Е» паспрабаваў гэта высьветліць.

— Я толькі што ад Макса, — расказвае бацька Максіма Мірнага Мікалай Мікалаевіч. — Лекары сказалі, што інфэкцыя дала ўскладненьне на ныркі, але да нэфрыту (востры нэфрыт можа ўзьнікнуць пасьля перанесенай інфэкцыйнай хваробы — С.Б.), слава Богу, справа не дайшла. Аналізы паляпшаюцца, зьмяншаецца бялок. Аналізы бяруць па некалькі разоў на дзень, але раней, паводле слоў дактароў, яны былі вельмі кепскімі. Думаю, вам будзе цікавы такі факт: учора (22 ліпеня — С.Б.) лекары засьпелі сына на падлозе. Ён займаўся расьцяжкай. Быў жудасны скандал. Максу сказалі, што такое самакатаваньне яны бачаць упершыню. Чалавеку ў ягоным становішчы трэба было падключаць штучную нырку, а ён займаецца на падлозе гімнастыкай. Інфармацыя пра штучную нырку мяне, вядома, вельмі перапужала, але ўжо сёньня стан сына пачаў паляпшацца. Нармалізавалася тэмпэратура, зьнешне Максім пачуваецца о’кей.

— Якая была самая высокая тэмпэратура?

— Трое сутак запар трымалася 38,5. Прычым у першы дзень ніякіх прыкметаў тэмпэратуры не было. Вызначыў яе толькі доктар. Гэта было ў суботу, калі тэнісісты выйшлі на корт, але пачаўся дождж. Дарэчы, цяпер і кажуць, што інфэкцыя магла зьявіцца ад пераахалоджваньня. Ці гэта праява рэцыдыву. Акрамя таго, у Вовы Ваўчкова да гэтага хуткая забрала дзіцё з прастудным захворваньнем. Так што не выключаю й таго, што вірус перадаўся ад Валодзі. Плюс да гэтага пасьля выступу ў першы дзень у «адзіночцы» Макс, каб узнавіцца хутчэй, паскакаў з гарачага душу ў халодны басэйн. Усё гэта й прывяло да бальніцы. Цяпер Макс пад кропельніцай. Увосень у сына абарона дыплёму (ён — будучы юрыст‑міжнароднік), так што я яму прынёс падручнікі па прыватным праве. Хай чытае, калі ўжо ёсьць вольны час.

У Валодзі Ваўчкова менш цяжкае становішча, але ягоная мама Людміла Станіславаўна лічыць, што ўсё гэта — ад нэрвовых перагрузак:

— Я колькі разоў казала сыну, каб ён кідаў вялікі спорт. І калі сказаў, што трэба сыходзіць, дык сыходзь. Сілы‑та не бясконцыя. Нэрвовае напружаньне вялікае, арганізм дае сбой. Іншая справа, што Вова заўжды быў патрыётам сваёй краіны і пра сваё здароўе думае менш за ўсе.

Павал Малашэвіч, доктар нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе:

— Максім Мірны на самой справе захварэў на вірусную інфэкцыю, і хвароба працякала дастаткова цяжка. Прычым сымптомы інфэкцыі зьявіліся і ў Макса, і ў Валодзі, хоць апошняга вырашылі не шпіталізаваць. Пакуль мы ня можам высьветліць, што гэта за вірус. Усё ў працэсе дыягностыкі. Думаю, цягам наступных дзён карціна будзе зразумелая. Але становішча стабілізуецца, першыя надзеі зьявіліся. А на сёньняшні дзень мы маем тры факты. Тое, што ў суботу абодва тэнісісты захварэлі. Тое, што ў нядзелю абодва не гулялі. І тое, што ў панядзелак Макса шпіталізавалі, таму што інфэкцыя працягвала разьвівацца.

— Хвароба сапраўды дала Максіму Мірнаму ўскладненьне на ныркі?

— Так, і менавіта таму ён цяпер ляжыць ва ўралягічным аддзяленьні. А ўвогуле пра наступствы варта будзе гаварыць пасьля заканчэньня вострага пэрыяду хваробы. Такі пэрыяд займае ад 7 да 21 дня. Пакуль мы рэкамэндавалі Максу ўстрымацца ад любых кантактаў. Яму трэба адужэць. Да таго ж любая інфэкцыя мае ўласьцівасьць перадавацца. Так што гутарыць з тэнісістам пакуль небясьпечна.

Пваодле «Ежедневника»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць