Грамадства4747

Коля Лукашэнка расказаў пра сябе і адказаў на пытанне, ці хацеў бы стаць пераемнікам бацькі

Тэлеканал «Беларусь-1» апублікаваў фрагменты інтэрв'ю расійскага хлопчыка Яўгена Грышына з Мікалаем Лукашэнкам.

Апроч іншага, Яўген спытаў, ці хацеў бы Коля стаць пераемнікам бацькі на пасадзе прэзідэнта Беларусі. 

«Многія людзі пытаюцца ў мяне пра гэта, — сказаў Мікалай Лукашэнка. — Мне шчыра не вельмі б хацелася, будзе вельмі цяжкае жыццё, не ўпэўнены, што гатовы. Можа, стаў бы доктарам — дапамагаць людзям, гэта добра. Можа, абраў бы вайсковую кар'еру. Час яшчэ ёсць падумаць». 

Таксама Коля правёў для свайго інтэрв'юера экскурсію па сямейнай гаспадарцы: там 10 коз, 7 кароў, 47 трусоў розных пародаў, дэкаратыўныя куры, гусі, паўліны, тры страусы, коні, поні… 

Любімы кот Мікалая Лукашэнкі

«Яечня з яйка страўса гатуецца паўгадзіны, амлет — недзе паўтары», — падзяліўся ведамі Мікалай. 

У графіку сына прэзідэнта дзве-тры трэніроўкі па хакеі ў тыдзень (гуляе ён пад нумарам 1), чатыры ўрокі ігры на раялі, любімы школьны прадмет — геаграфія, таксама Коля грае ў школьным тэатры і дае канцэрты ігры на раяле ў Доме ветэранаў. 

Мікалай на год старэйшы за юнага журналіста з Расіі, якому 11

Кажучы пра свой багаты досвед вандровак, Мікалай Лукашэнка расказаў, што яго ўразілі ЗША, а таксама Эквадор. «У гэтай краіне можна адной нагой на адным паўшар'і стаяць, другой — на іншым», — сказаў Коля. Яшчэ яму спадабаліся краіны Усходу, і ЗША, і Паўднёвая Амерыка.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць