Грамадства1313

Рада БНР: Закрыццё «Белсата» будзе на карысць рэжыму Лукашэнкі

«Закрыццё тэлеканала «Белсат» магло б быць на карысць дыктатарскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве Рады БНР, якая апублікаваная на яе афіцыйным сайце.

Рада БНР «сур'ёзна занепакоеная паведамленнямі аб пагрозе існаванню тэлеканала». «За гады сваёй працы «Белсат» стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх СМІ, вельмі яскравай і вельмі важнай з`явай у беларускай медыйнай прасторы, — гаворыцца ў заяве. — Гэта ўнікальная пляцоўка для выказвання незалежнай ад уладаў думкі. «Белсат» — адзіны ў свеце тэлеканал, які вяшчае на беларускай мове. Калектыў «Белсата» стварыў выдатныя перадачы й дакументальныя фільмы. Ва ўмовах панавання ў Беларусі дыктатарскага рэжыму, які займаецца дыскрымінацыяй беларускай мовы й беларускай культуры, працягвае савецкую шавіністычную палітыку русіфікацыі і знішчэння беларускасці, «Белсат» грае вялізную ролю ў якасці не толькі СМІ, але й як культурніцкая з`ява».

У заяве падкрэсліваецца, што стварэнне і падтрымка «Белсата» з`яўляецца «неацэнным унёскам Польшчы ў падмурак беларуска-польскага сяброўства».

«Закрыццё тэлеканала альбо ягонае перафарматаванне было б сур`ёзным ударам па свабодзе слова ў Беларусі, — падкрэсліваецца ў заяве. — Гэта было б ударам па інтарэсах дэмакратыі і бяспекі ў нашым рэгіёне».

Рада БНР заклікала ўлады Польшчы і Еўрасаюза падтрымаць далейшае існаванне тэлеканала «Белсат».

Каментары13

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць