Грамадства3131

Алесь Белы: Што прыкра ўразіла ў Гервятах

Даўно хацеў там пабываць, сёння нарэшце даехаў, дзякуючы «Куфэрку Падарожжаў». Былі коратка, самі аб'екты моцна спадабаліся: і касцёл, і млын, перароблены ў кавярню, і рэчка Лоша, якая нечакана ўразіла магутнасцю.

Але адгадайце, на якой мове вялі дзіцячую катэхезу ў фармальна літоўскамоўным касцёле? Па-беларуску? Па-польску? Не, на чыстай рускай мове.

Тое самае кавярня: надпісы не проста па-руску, але з тэндэнцыяй да славянскай вязі.

Ну і вось што там такое трындзелі арыштаваныя рэгнумаўцы? РБ на самай справе такі праект, які на даручанай яму тэрыторыі вельмі паспяхова русіфікуе ўсіх — не толькі беларусаў, але і палякаў з літоўцамі. Вышыванкай прыкрываецца, каб нейкіх ну зусім ужо наіўных увесці ў зман.

Я таксама дашчэнту наіўны кніжнік і фарысей. Мне то здавалася, што ў самай вялікай у РБ літоўскамоўнай вёсцы так файна было б убачыць рэкламу па-літоўску і пачуць у кавярні і ў касцёле літоўскую мову. Хай бы хаця б прывіталіся «Лаба дзена»! — дзе там.

Год таму быў у Індуры, таксама — нідзе ані слова па-беларуску або па-польску: выключна руская мова ў камунікацыі. А вы зірніце, дзе тая Індура. Неяк выразна свядомасць паспалітага чалавека падзяляе тыя нешматлікія ўрачыстыя нагоды, дзе можна не па-руску, а ўва ўсіх іншых — вялікі і магутны.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў29

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў29

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць