Свет1414

Сілы Асада занялі 60% тэрыторыі Алепа, якая раней была ў руках паўстанцаў

Прыкладна 60% тэрыторыі горада Алепа, якую раней утрымлівалі паўстанцы, за апошнія тыдні перайшло ў рукі сілаў Башара Асада.

Пра гэта паведамляе Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека, што базуецца ў Лондане.

У блакадзе і штурме Алепа бралі ўдзел войскі Асада і ліванскага руху «Хезбалах» пры падтрымцы расійскіх авіяцыі і дарадцаў.

Баі ў Алепа доўжацца ад 2012 года і прывялі да гібелі, па розных ацэнках, ад 5000 да 30000 чалавек.

Расія ўмяшалася ў грамадзянскую вайну ў Сірыі на баку дыктатара з алавіцкай дынастыі Асадаў.

Супраць Асада ваююць як радыкальныя ісламісты, падзеленыя на дзясятак ідэалагічных і рэгіянальных груповак, так і ўмераная Свабодная армія Сірыі (САС).

Ісламістаў фінансуюць Катар і Саудаўская Аравія.

САС абапіраецца на дапамогу Турцыі, ЗША і Вялікабрытаніі.

Адначасова супраць Асада ды ісламістаў выступаюць таксама атрады курдаў, друзаў, туркменаў, што адстойваюць свае этнічныя інтарэсы.

На баку Асада ваююць этнічная армія ліванскіх шыітаў «Хезбалах» і экспедыцыйны корпус Ірана.

Асада падтрымліваюць таксама сірыйскія хрысціяне — іх у краіне было каля 10%, але менавіта яны складаюць значную частку ўцекачоў у краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Яны баяцца ўстанаўлення ў краіне ісламісцкага рэжыму ў выпадку падзення Асада.

Найбольшай пагрозай лічыцца так званая «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта», барацьбой з якой апраўдваюць сваё ўмяшанне і Расія, і ЗША. У апошнія месяцы Ісламскай дзяржаве нанеслі некалькі значных паражэнняў САС і курдскія апалчэнцы.

Вайна ў Сірыі прывяла да тысяч ахвяраў. Бамбёжкамі і артабстрэламі разбураны сотні населеных пунктаў.

Паўстанцы-суніты спрабавалі захапіць Алепа, аднак яго заходняя палова засталася пад уладай сілаў, верных ураду Башара Асада. Пасля далучэння да вайны Расіі горад перажыў знішчальныя бамбёжкі. Алепа параўноўваюць з Грозным і Варшавай часоў Варшаўскага паўстання.

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступаў за спыненне амерыканскай дапамогі паўстанцам Сірыі. Разам з шэрагам іншых чыннікаў, гэта выклікала захапленне Масквы, якая спадзяецца за ўмацаванне свайго ўплыву ў краінах былога СССР і на Бліжнім Усходзе.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»76

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць