Эканоміка33

Лукашэнка запрасіў турэцкі бізнес да ўдзелу ў беларускай прыватызацыі

Беларускі бок запрашае турэцкі бізнес да ўдзелу ў прыватызацыйных здзелках, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада ў Мінску на беларуска-турэцкім бізнес-форуме, які прайшоў у рамках візіту ў Беларусь прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Беларусь прапаноўвае добрыя магчымасці для развіцця бізнесу, звязаныя з актывізацыяй у краіне працэсу прыватызацыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што доля дзяржуласнасці ў беларускім прамысловым сектары дасягае 70%. «У адрозненне ад Расіі і іншых краін СНД, Беларусь захавала найбольш буйныя нацыянальныя прадпрыемствы ў дзяржуласнасці, што дазволіла аказваць ім паўнавартасную падтрымку. У выніку істотна павышаны іх вытворчы патэнцыял, канкурэнтаздольнасць на сусветных рынках», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым звярнуў увагу турэцкіх бізнесменаў на практыку беларускай кропкавай прыватызацыі. У якасці прыкладу ўдалых прыватызацыйных здзелак, якія «ўвайшлі ў лік самых буйных у Еўропе», Лукашэнка назваў продаж дзярждолі ў «Белтрансгазе» і іншыя.

«У нас ужо ёсць вопыт падтрымкі маштабных праектаў, што рэалізуюцца турэцкімі кампаніямі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Калі вы хочаце сумленна і годна займацца бізнесам у Беларусі, давайце яго будаваць на выключна прыстойнай аснове, некарупцыйнай, адкрытай, сумленнай і прынцыповай. Прыходзьце ў Беларусь працаваць з такім настроем, як вы працуеце ў Турцыі, і тады ў нас усё атрымаецца».

«Мы будзем добрай апорай і пляцоўкай для вашага бізнесу. І калі мы дамовімся, вы будзеце ў нас, як усе беларускія кампаніі, — мы будзем вас заўсёды падтрымліваць і будзем заўсёды абараняць. Вы будзеце нашымі людзьмі на нашай тэрыторыі. Калі вам гэта трэба, калі вы бачыце свой бізнес у Беларусі або праз Беларусь — прыходзьце і прапаноўвайце свае паслугі», — заявіў Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча12

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць