Грамадства99

У Мінскай вобласці амаль 97% аўтадарог патрабуюць рамонту (дакумент)

У Мінскай вобласці амаль 96,7% аўтамабільных дарог патрабуюць рамонту («эксплуатуюцца з перавышэннем міжрамонтных тэрмінаў»). Пра гэта паведамляе камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па праектаванню, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд», піша Euroradio.

У канцы кастрычніка яно даслала адказ на ліст Мінскага веласіпеднага таварыства (яго змясціў у Facebook чалец таварыства Яўген Харужы). Раварыстаў цікавіла пытанне распрацоўкі і маркіроўкі веласіпедных маршрутаў па мясцовых аўтадарогах Мінскай вобласці.

«Мінскаблдарбуд» паведамляе, што «па выніках сезонных аглядаў 2059,2 км дарог з асфальтабетонным пакрыццём Мінскай вобласці з'яўляюцца аварыйнымі і патрабуюць першачарговага рамонту». З іх амаль 105 кіламетраў — у Валожынскім раёне. Адзначаецца, што фінансаванне дарожнай гаспадаркі Міншчыны складае толькі 17% ад неабходнай сумы (з улікам транспартнага падатку).

На падставе гэтых дадзеных прадпрымства не можа ўзгадніць маршруты веласіпеднага руху — «існуючая сетка дарог не ў поўнай меры адпавядае па ўмовах бяспекі масаваму руху раварыстаў».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць