Курдскае апалчэнне пешмерга наступае на Масул (Ірак) трыма калонамі, паведамляе турэцкае агенцтва Анадалу.
Мільённы Масул — найбольшы горад, захоплены баевікамі Ісламскай дзяржавы. Аперацыю па вызваленні горада каардынуюць амерыканцы. У аперацыі ўдзельнічаюць амерыканскі і брытанскі спецназ, саюзная авіяцыя наносіць удары, але асноўную ўдарную сілу складаюць курдскія апалчэнцы.
Адначасова ўчора сірыйскія антыасадаўскія паўстанцы вызвалілі вёску Дабік, каля якой, паводле «прароцтваў» кіраўніка Ісламскай дзяржавы, мае адбыцца апакаліптычная «апошняя бітва» воінаў ісламу з арміяй Захаду.
«Ісламская дзяржава» прэтэндавала на пераемнасць з сярэднявечным халіфатам. Яна планавала захапіць усе арабскія краіны, а таксама частку Еўропы.

Каментары