Свет22

Качыньскі згодны на эксгумацыю цела брата

Экс-прэм'ер Польшчы, лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што згодны на эксгумацыю цела свайго брата-блізнюка — загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам у красавіку 2010 года прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Яраслаў Качыньскі лічыць скандальным праведзенае ранейшым урадам расследаванне трагедыі. На яго думку, «многія людзі павінны сесці за гэта на лаву падсудных».

Афіцыйная дэлегацыя Польшчы на чале з прэзідэнтам рэспублікі Лехам Качыньскім 10 красавіка 2010 года ляцела на ўрадавым самалёце ў Катынь. Авіялайнер разбіўся, не дацягнуўшы да ўзлётна-пасадачнай паласы аэрадрома Смаленск-Паўночны. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Абставіны гэтай трагедыі вывучае абноўленая камісія па расследаванні авіяздарэнняў, арганізаваная Міністэрствам абароны Польшчы. Некалькі месяцаў таму прынятае рашэнне эксгумаваць целы ахвяраў крушэння, каб правесці ўсебаковыя патолагаанатамічныя даследаванні ў галіне таксікалогіі і ДНК з выкарыстаннем камп'ютарнай тамаграфіі. На думку спецыялістаў, гэта дапаможа вызначыць прычыны смерці ахвяр крушэння авіялайнера, аднавіць ход катастрофы і яе прычыны.

З нагоды эксгумацыі цел ахвяр авіякатастрофы меркаванні блізкіх загінулых розныя: адны не хочуць парушаць спакой памерлых, іншыя настойваюць на праверцы. Згодна з заканадаўствам Польшчы, эксгумацыя можа праводзіцца ў перыяд з 15 кастрычніка да 15 красавіка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць