Здарэнні1919

Аматар з Баранавіч праводзіў падпольныя пластычныя аперацыі на палавых органах

24-гадовы жыхар Баранавічаў, які правёў падпольную пластычную аперацыю па змене памеру палавых губ 17-гадовай дзяўчыне, падазраецца ў распаўсюдзе парнаграфіі. Пра гэта малады чалавек паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Фота падазраванага са старонкі «Вконтакте»/

Як удакладніў «хірург», пра пачатак крымінальнай справы ён даведаўся 27 верасня. Малады чалавек падазраецца ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт (ч. 2 арт. 343). Паводле яго слоў, увагу следчых прыцягнулі некалькі фатаграфій палавых органаў, якія былі размешчаныя ў яго групе пра пірсінг, а таксама відэазапіс.

«<…> Відэа, якое я даўным даўно глядзеў і дзівіўся, але забыўся выдаліць — на відэа хлопец і дзяўчына займаюцца сэксам, АЛЕ ў падвешаным стане, чым і прыцягнулі маю ўвагу. <…> Вынікі — падпіска аб нявыездзе з Баранавіч і чаканне следства», — напісаў падазраваны ў сваёй групе (стыль арыгінала захаваны).

Інфармацыю аб пачатку крымінальнай справы пацвердзіла крыніца ў праваахоўных органах.

Нагадаем, ч. 2 арт. 343 прадугледжвае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Аднак калі абвінавачаны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, характарызуецца станоўча і прызнае сваю віну, то суды звычайна прызначаюць умоўнае пакаранне.

Жыхаром Баранавічаў праваахоўнікі зацікавіліся пасля таго, як ён правёў падпольную пластычную аперацыю 17-гадовай дзяўчыне. Малады чалавек, які захапляецца пірсінгам і бодзімадыфікацыямі, спрабаваў хірургічным шляхам змяніць ёй памер палавых губ. Пры гэтым інтымнай пластыцы ён навучаўся па роліках у інтэрнэце і падчас кансультацый са спецыялістамі-практыкамі.

У выніку аперацыі дзяўчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з моцным крывацёкам.

Міліцыя ўсё яшчэ праводзіць праверку па факце падпольнай пластыкі. Не выключана, што акрамя артыкула за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, у дачыненні да маладога чалавека могуць распачаць справу і за незаконнае лекаванне.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму1

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю7

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць