Грамадства1313

«Гэтыя людзі засьведчылі мужнасьць і годнасьць таленавітых пэдагогаў»

Вядомыя грамадзкія дзеячы патрабуюць аднаўленьня ў школе Івана Шылы, а выкладчыкаў Вольгі Сяньковай і Алены Семчанковай — на працы.

Вядомыя беларускія грамадзкія і культурныя дзеячы, а таксама апазыцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам, які будзе накіраваны міністру адукацыі Аляксандру Радзькову, старшыні аддзела адукацыі Салігорскага выканкаму А. Б. Рымашэўскаму, намесьніцам дырэктара СШ № 4 Салігорску, дзе навучаўся Іван Шыла, В.М. Кашталян і І. В. Янкоўскай.

Яны, у прыватнасьці, заклікаюць:

1) аднавіць на вучобе незаконна выключанага Івана Шылу, даць яму магчымасьць здаць апошні іспыт і атрымаць атэстат аб заканчэньні СШ №4.

2) узнавіць на працы Сянькову Вольгу Іванаўну і Семчанкову Алену Мікалаеўну, якія засьведчылі мужнасьць і годнасьць таленавітых пэдагогаў.

3) спыніць беспрэцэндэнтны ціск на ўсіх настаўнікаў школы №4, якім пагражаюць звальненьнем з працы за мінімальную праяву нязгоды зь менскім кіраўніцтвам.

Падпісанты звароту зазначаюць, што зьвернуцца да прадстаўнікоў дыпляматычных місій Эўрасаюзу і ЗША з просьбаю асудзіць незаконныя дзеяньні прадстаўнікоў улады ды паўплываць на дадзеную сытуацыю

Свае подпісы пад зваротам паставілі:

Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Людміла Гразнова, Зьміцер Дашкевіч, Цімох Дранчук, Зьміцер Касьпяровіч, Іна Кулей, Любоў Лунёва, Алесь Марачкін, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Навасяд, Гары Паганяйла, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Алег Трусаў, Артур Фінькевіч, Валер Шчукін.

Паводле прэс-службы Маладога фронту

Фота Юліі Дарашкевіч

Яшчэ на гэтую тэму:
Вольга Сянькова: Працаваць у адукацыі сёньня немагчыма
Івана Шылу выкінулі са школы

Каментары13

Цяпер чытаюць

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах1

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Усе навіны →
Усе навіны

Перанос 600-тоннай царквы ў паўночнай Швецыі скончыўся паспяхова

Канапацкая пахвалілася, што ўвайшла ў камісію Шведа па вяртанні эмігрантаў7

У Еўропе не ведаюць, адкуль узяць салдат для адпраўкі міратворцаў ва Украіну6

У Расіі аб'явілі ў вышук Алекса Леслі, сэкс-трэнера родам з Беларусі

На ўсходзе Польшчы за 100 кіламетраў ад мяжы з Украінай упаў і выбухнуў расійскі вайсковы дрон4

Французскі трэш-блогер памёр у жывым эфіры падчас дзесяцідзённага марафону5

У Віцебску міліцыянер стрэліў у мужчыну з нажом1

Беларуская салідарнасць — якой яна была ў папярэдніх пакаленнях4

Лаўроў запатрабаваў удзелу Расіі і Кітая ў гарантыях бяспекі Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах1

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць