Кіно11

Новы «Ледавіковы перыяд»: жарты і нічога больш

Ледавіковы перыяд 5: Курс на сутыкненне
Жанр: мультфільм, камедыя, прыгоды
Рэжысёр: Майк Цёрмаер, Гален Т. Чу
У ролях (агучка): Нік Оферман, Адам Дывайн, Сайман Пегг, Джэніфер Лопез, Меліса Рауш, Стэфані Беатрыс
ЗША, 94 хв.
Адзнака: 5

Імкненне вавёркі Скрата злавіць арэх прывялі яго ў адкрыты космас, дзе ён стварае Сонечную сістэму. У выніку яго дзеянняў на Зямлю ляціць метэарыт. Мэнні, Сід, Дыега і астатняя частка статка вымушаныя пакінуць свае дамы і прыступіць да пошукаў новага месца. Ласка Бак выбраўся са свету дыназаўраў і вырашыў дапамагчы героям спыніць метэарыт. Падчас падарожжа яны сустрэнуцца з экзатычнымі жывёламі, сярод якіх духоўны лідэр Шангры-Лама.

Мультфільм з'яўляецца пятым у серыі анімацыйных фільмаў «Ледавіковы перыяд» вытворчасці Blue Sky Studios. Першая частка выйшла у 2002, але найбольшую папулярнасць, як і найбольшыя зборы здабылі сіквелы «Ледавіковы перыяд 3: Эра дыназаўраў» (2009) і «Ледавіковы перыяд 4: Кантынентальны дрэйф» (2012).

Пятая частка выкарыстоўвае найбольш фантастычны сюжэт, чым падзеі мінулых фільмаў.

Гісторыя Скрата з'яўляецца пародыяй на навукова-фантастычныя фільмы Рыдлі Скота «Чужы» (1979), «Праметэй» (2012) і «Марсіянін» (2015).

Паменшала і асветніцкай інфармацыі: дзеці даведаюцца, як утварылася Зямля, а астатнія падзеі больш весяляць, чым вучаць ці паведамляюць нешта карыснае.

Сюжэт круціцца вакол тэмы стварэння новай сям'і мамантаў і адносінаў Мэні з дачкой і зяцем, а таксама выратавання ад метэарыту.

Усё дзеянне моцна разбаўленае жартамі, па-сапраўднаму нічога страшнага не адбываецца — прынамсі, перажыванні герояў застаюцца за кадрам.

Радуе толькі выключная якасць графікі.

Мультфільм мае ўзроставы рэйтынг 0+ і падыйдзе для самых маленькіх гледачоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць