Свет33

Пасля прызнанняў кіраўніка расійскай антыдопінгавай лабараторыі нямецкія спартоўцы патрабуюць адхіліць Расію ад Алімпіяды-2016

Вядучыя нямецкія спартоўцы запатрабавалі не дапускаць каманду Расіі да ўдзелу ў летняй Алімпіядзе 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Такім чынам яны адрэагавалі на новыя выкрыцці выпадкаў выкарыстання допінгу ў РФ пры падтрымцы дзяржавы, а таксама аб замене допінг-пробаў падчас зімовых Гульняў-2014 у Сочы, піша Deutsche Welle.

«Я выступаю за тое, каб ніводзін з расейцаў не мог узяць удзел у АГ-2016. Магчыма, адзін раз трэба паступіць так рэзка, каб гэта падзейнічала эфектыўна», — заявіў у суботу 14 мая газеце Bild лыжнік Фелікс Нойрайтэр (Felix Neureuther).

У такім жа ключы выказаліся таксама біятланіст Эрык Лесэр (Erik Lesser), барэц грэка-рымскага стылю Франк Штэблер (Franks Stäbler) і двухразовы чэмпіён Алімпіяды па хакеі на траве Морыц Фюрстэ (Moritz Fürste). Пры гэтым кідальнік дыска Робэрт Хартынг (Robert Harting) мяркуе, што атлеты зноў патрапілі ў «дурную сітуацыю», бо яны не могуць разлічваць на кампенсацыю прычыненай ім шкоды. Гімнаст Марсэль Нгуен (Marcel Nguyen) мяркуе, што «адхіленне цэлай краіны закране многіх невінаватых спартоўцаў».

Раней з заклікам адхіліць РФ ад Алімпіяды-2016 выступілі нямецкія спартыўныя функцыянеры.

Былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў 13 мая распавёў пра ўжыванне допінгу расейскімі спартоўцамі і заклікаў Сусветнае антыдопінгавае агенцтва расследаваць шэраг выпадкаў. Пры гэтым ён заявіў, што з'яўляецца адзіным чалавекам, які можа паказаць, якія менавіта ўзоры былі падмененыя. Родчанкаў выказаў жаданне прысутнічаць пры праверцы проб і прапанаваў здымаць працэс на камеру, каб зрабіць яго «адкрытым для грамадскасці».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць