Сёння ў Стакгольме пройдзе другі паўфінал «Еўрабачання» (пачатак а 22:00, трансляцыя на «Беларусь-1»). Беларускі выканаўца Ivan выступіць пад 5-м нумарам, ён выканае песню «Help me fly» («Дапамажы мне лётаць»).
Украінка Джамала выступіць пад 14-м нумарам з песняй пра дэпартацыю крымскіх татараў «1944».
Усяго ў паўфінале ўдзельнічаюць 18 чалавек. У фінале 14 мая выходзяць 10.
У першым паўфінале перамаглі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Аўстрыі, Венгрыі, Кіпра, Нідэрландаў, Мальты, Расіі, Харватыі, Чэхіі.
Беларусы бяруць удзел у «Еўрабачанні» 12 раз, прычым толькі чатыры разы выходзілі ў фінал (Дзмітрый Калдун, 2007, 6-е месца; праект «3+2», 2010, 24-е; Алёна Ланская, 2013, 16-е; Тэа, 2014, 16-е).
У 2009 г. нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак выйграў «Еўрабачанне» з абсалютным рэкордам у 387 балаў.
-
«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць
-
«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу
-
Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»

Каментары