Свет

У Дзярждуме РФ адмовіліся забараняць бізнэс сваякам парламентарыяў

Камітэт Дзярждумы РФ па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве даў адмоўны водгук на прапанову забараніць займацца бізнэсам сваякам кіраўнікоў абедзвюх палат расійскага парламента.

«Рэалізацыя прапанаваных нормаў акрамя дыферэнцыраванага падыходу да саміх парламентарыяў пацягне абмежаванне правоў асобы на свабоднае выкарыстанне сваіх здольнасцей і маёмасці для прадпрымальніцкай ці іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасці», - цытуе ТАСС члена камітэта Рустама Ішмухаметава.

Паводле яго слоў, урад Расіі законапраект таксама не падтрымаў, у сувязі з чым законапраект прапанавана адхіліць.

Дакумент, закліканы па задуме аўтараў прадухіліць канфлікт інтарэсаў, быў унесены на разгляд дэпутатам ад КПРФ Вадзімам Салаўёвым.

Дакумент меркаваў увядзенне забароны на камерцыйную дзейнасць для сваякоў дэпутатаў Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі ў выпадках, калі «замяшчаецца пасада Старшыні палаты, намесніка Старшыні палаты, а таксама старшыні камітэта або камісіі».

Разам з тым у тлумачальнай запісцы да законапраекта гаворыцца пра ўсіх дэпутатаў Дзярждумы і членаў Савета Федэрацыі, а не толькі пра кіраўнікоў палат і камітэтаў.

«Відавочна, што член Савета Федэрацыі, дэпутат Дзяржаўнай Думы не зможа аб'ектыўна і справядліва выконваць свае службовыя абавязкі (ажыццяўляць паўнамоцтвы) у выпадку блізкага сваяцтва (бацькі, муж і жонка, дзеці, браты, сёстры, а таксама браты, сёстры, бацькі, дзеці мужа і жонкі і мужы дзяцей) з асобай, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці па кіраванні гаспадарчым таварыствам ці іншай камерцыйнай арганізацыяй, а таксама ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць», — пісаў Салаўёў.

Законапраект дэпутата-камуніста не сустрэў падтрымкі ў профільным думскім камітэце. Яшчэ да яго разгляду кіраўнік камітэта Уладзімір Плігін заявіў, што ў зменах, прапанаваных Салаўёвым, няма неабходнасці, бо, па яго словах, «у заканадаўстве дастаткова поўна ўрэгулявана пытанне канфлікту інтарэсаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА7

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць