Андрэй Расінскі. Кадры

«У кожнага сваё кіно»

Такешы Кітана працуе кінамэханікам у самотным вясковым клюбе; Дэйвід Кронэнбэрг ладзіць “Самазабойства апошняга габрэя ў апошнім кінатэатры”, імпазантны Трыер-кілер супакойвае малатком надакучлівага гледача, Паланскі зьдзекуецца з “Эратычнага кінатэатру”...

posterУ кожнага сваё кіно (Chacun son cinéma ou Ce petit coup au coeur quand la lumière s'éteint et que le film commence)
Францыя, 2007, каляровы і ч/б, 100 хв.
Рэжысэры: Тэадорус Ангелопулас, Такешы Кітана, Аліўе Асаяс, Джэйн Кэмпіён, Чэн Кайге, Дэйвін Кронэнбэрг, Раман Паланскі, браты Дардэны, Атам Эгаян, Чэн Кайге, Акі Каўрысьмякі, Ларс фон Трыер, Гас Ван Сэнт, Дэйвід Лінч, Кен Лоўч і інш.
Ролі выконваюць: Такешы Кітана, Дэйвід Кронэнбэрг, Ларс фон Трыер, Нані Марэці, Мішэль Пікалі
Жанр: Кінаальманах
Адзнака: 6 (з 10)

Кінаальманах, складзены 33 рэжысэрамі, у якім яны прызнаюцца ў любові да кіно.

Ідэя альманаху зьявілася ў дырэктара Канскага кінафэсту Жыля Жакоба – і ён прапанаваў вядомым творцам да юбілейнага фэсту зрабіць трохвілінныя скетчы. Стылістычных і сюжэтных абмежаваньняў ніякіх, акрамя таго, што дзеяньне мусіць разгортвацца ў кінатэатры, а мініфільм здымаецца за невялічкія грошы (25 тыс. даляраў).

Такешы Кітана працуе кінамэханікам у самотным вясковым клюбе; Дэйвід Кронэнбэрг ладзіць “Самазабойства апошняга габрэя ў апошнім кінатэатры”, імпазантны Трыер-кілер супакойвае малатком надакучлівага гледача, Паланскі зьдзекуецца з “Эратычнага кінатэатру”, а Мануэль дэ Алівэйра дасьціпна фантазіруе на тэму сустрэчы Мікіты Хрушчова і “таварыша” Папы Рымскага.

Злодзей крадзе грошы, а натыкаецца на дзявочае сэрца (бліскучая навэля братоў Дардэнаў), працоўныя ліцейнага цэху глядзяць Люм'ераў (стылёвы скетч Акі Каўрысьмякі); танцоўшчыца трызьніць нажніцамі (як, заўжды, Лінч), а бацька з сынам абіраюць замест фільму – футбол (Кен Лоўч).

Сьляпыя глядзяць кіно (навэлі Іньярыту й Кайге), прыбіральнік перасьледуе жамяру-кінаманку (Джэйн Кэмпіён), стужка “Дыбук” выклікае выбухі (Амас Гітай), а закаханы хлопец уваходзіць у экран (Гас Ван Сэнт).

У навэлях чорны гумар, сьлёзы, сацыяльная крытыка – а то й звычайнае самалюбаваньне з фальшам (Ёсэф Шахін, Клёд Лелюш, Андрэй Канчалоўскі).

Хаця ў стужках – процьма знакамітых імёнаў, юбілейны альманах не такі цікавы й цэласны, як нядаўні зборнік “Парыж, я люблю цябе”; ён легкадумна дэманструе фірмовыя рэжысэрскія прыёмы, пацяшае асобнымі навэлямі – і ганарова праходзіць Канскую справаздачу.

Асобных рэжысэраў Жыль Жакоб доўга ўпрошваў. Братаў Коэнам нават даслаў ліст з аграмадным шрыфтам (іхняя навэля ў менскі зборнік ня трапіла).

І хаця альманах пакідае прыемнае ўражаньне – найлепшыя навэлі пра кіно яшчэ ня створаныя.

Фільм дэманструецца ў межах праграмы “Канаманія” ў менскім “Доме кіно” да 4 траўня.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць