Навука і тэхналогіі

Прафесійная супольнасць распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння для медыцыны утворана ў Мінску

Бізнес-інкубатар IT House (www.ithouse.by) і кампанія ISsoft (www.issoft.by) абвясцілі аб стварэнні ў Мінску супольнасці it-спецыялістаў, якія распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне і абсталяванне для медыцыны, — H-Files (www.hfiles.ithouse.by).

Як паведамілі БелаПАН заснавальнікі супольнасці, укараненне лічбавых тэхналогій у бальніцах па ўсім свеце і распаўсюджванне насімых прылад, якія будуць сачыць за станам здароўя, прывяло да перавароту ў ахове здароўя. Раней невылечныя хваробы становяцца вылечнымі, а сярэдняя працягласць жыцця расце. Прыцягваючы вялікія фінансавыя ўліванні, гэтая сфера забяспечвае высокі (нават па мерках IT) узровень грашовай кампенсацыі спецыялістам, якія ў ёй працуюць.

З іншага боку, адзначаюць арганізатары супольнасці, і IT, і сучасная медыцына з`яўляюцца складанымі навукаёмістымі дысцыплінамі. Акрамя добрага ведання тэхналогій, кожны праграміст, тэстыравальнік, бізнэс-аналітык, спецыяліст па інтэрфейсам або праектны менеджар у гэтай сферы павінен арыентавацца ў медыцынскім і страхавым заканадаўстве краіны прызначэння. «Гэтыя і іншыя фактары абцяжарваюць кар`еру ў IT Healthcare. Узнікла патрэба ў стварэнні супольнасці, якая б, аб`ядноўваючы намаганні пачаткоўцаў і дасведчаных спецыялістаў, дапамагала пераадолець бар`еры», — гаворыцца ў паведамленні.

Супольнасць H-Files збіраецца праводзіць штомесячныя сустрэчы ў Мінску, абменьвацца вопытам і інфармацыяй пра апошнія тэндэнцыі ў IT Healthcare, развіваць высокатэхналагічныя праекты ў гэтай галіне. На сустрэчы запрашаюцца лепшыя айчынныя спецыялісты і замежныя спікеры. Першая сустрэча (www.hfiles.ithouse.by) адбудзецца ў суботу, 12 сакавіка.

IT House - бізнес-інкубатар it-спецыялістаў, стартапаў. Арганізатар нацыянальнага конкурсу інавацый Belarus Startup, міжнароднай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў GDS і серыі мерапрыемстваў для it-прадпрымальнікаў.

ISsoft — мінская софтверная кампанія, у якой працуюць звыш 600 чалавек, падраздзяленне Coherent Solutions Inc. З 2003 года працуе на рынках Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы (аўтсорсінг і распрацоўка свайго ПЗ). Спецыялізуецца ў напісанні custom applications на Java,.Net, BI і мабільных тэхналогіях. Кампанія выконвае праекты для 15 індустрый, у асноўным Healthcare, Insurance, Banking.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць