Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Падставай для яе завядзення паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай УУС Гродзенскага аблвыканкама па факце невыканання дагаворных абавязацельстваў адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю г.Гродна, якое не зрабіла аплату тавару, пастаўленага яму гродзенскім футбольным клубам «Нёман».
У здзяйсненні злачынства падазраюцца заснавальнік і дырэктар названага таварыства, 1984 і 1987 гадоў нараджэння, жыхары г. Гродна, якія з мая па жнівень 2014 года, шляхам злоўжывання даверам службовых асоб футбольнага клуба завалодалі таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на агульную суму каля 900 мільёнаў рублёў.
У цяперашні час следчыя працягваюць вывучэнне канфіскаванай дакументацыі аб фінансава-гаспадарчай таварыства, праводзяць допыты асоб, паказанні якіх маюць значэнне для высвятлення фактычных абставін здарэння. Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі усталёўваецца месцазнаходжанне падазраваных асоб.
Па месцы iх жыхарства праведзеныя ператрусы, канфіскаваны і прызнаны рэчавым доказам аўтамабіль аднаго з фігурантаў. У мэтах забеспячэння маёмасных спагнанняў і магчымай канфіскацыі іх маёмасці высвятляецца маёмаснае становішча. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.
Каментары