У Літве прапаноўваюць забараніць распаўсюджванне і выкарыстанне георгіеўскай стужкі і прылічыць яе да забароненай савецкай сімволікі.

Члены фракцыі Саюз Айчына — Хрысціянскія дэмакраты Літвы ў Сейме Паўлюс Саўгардас, Валянцінас Стундзіс і Рымантас Ёнас Дагіс зарэгістравалі праекты паправак да Кодэкса адміністрацыйных парушэнняў і Закону аб сходах, паведамляе DELFI паводле інфармацыі агенцтва ELTA.
«З мэтай абароны асноўных прынцыпаў суверэнітэту, свабоды і дэмакратыі, а таксама аховы правапарадку і стрымання розных правакацый, спробаў распальвання нацыянальнай варожасці, прапануюцца папраўкі да Закону аб сходах і Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, сутнасць якіх — прылічэнне георгіеўскай стужкі да нацысцкіх і камуністычным сімвалаў, распаўсюджванне і дэманстрацыя якіх абмяжоўваецца, а калі гэтага не прытрымліваюцца, то прымяняецца адміністрацыйная адказнасць», — сказалі аўтары праекту.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары