Эканоміка88

Дзяржкантроль: Дадзеныя пра інфляцыю ў Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці, сапраўдныя — на 50—60% вышэйшыя

Камітэт дзяржаўнага кантролю прааналізаваў спажывецкі рынак і зрабіў выснову, што дадзеныя пра інфляцыю і рост цэн на асноўныя прадукты харчавання, якімі аперуе афіцыйная статыстыка, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Адпаведную выснову зрабіў начальнік аддзела кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Мінскай вобласці Сяргей Казенка, аналізуючы ў ведамасным часопісе, як фармуюцца цэны ў краіне і як вытворцы і рэтэйл абыходзяць існуючыя абмежаванні.

Уся справа ў тым, што рост цэнаў на спажывецкім рынку адсочваецца не па ўсіх таварах, якіх тысячы, а па пераліку з 51 значных пазіцый. Іншымі словамі, астатнія пазіцыі афіцыйная статыстыка проста не ўлічвае. Зрэшты, справа нават не ў гэтым, а ў тым, што і па 51 найменні сацыяльна значных тавараў рэальная цанавая карціна істотна скажаецца. Прычым часам Нацыянальны статыстычны камітэт аперуе лічбамі, якія адрозніваюцца ад сапраўдных на 50—60%. Адбываецца гэта таму, што тая ж пастанова Міністэрства гандлю №2 ад 2015/01/15 года «Аб цэнах на сацыяльна значныя тавары» рэгулюе цэны на пэўны від тавараў, з канкрэтным апісаннем.

У якасці прыкладу Сяргей Казенка прыводзіць такі важны прадукт, як смятана. Згодна з указанай вышэй пастановай, цана абмяжоўваецца толькі на смятану 25% тлустасці ў 500-грамовым пакунку. Прасцей кажучы, можна выпусціць смятану тлустасці 26% або ва ўпакоўцы 400 грамаў і спакойна абысці абмежаванні, што і адбываецца зараз у краіне. Як высветліў КДК, у большасці крам смятану ў 500-грамовай ўпакоўцы тлустасцю 25% не бачылі ўжо шмат месяцаў. Вытворцы проста перасталі яе выпускаць, хоць у прэйскуранце яна па-ранейшаму прысутнічае і справаздачы аб цане на яе спраўна пасылаюцца ў кантралюючыя ведамствы і ў Белстат.

Аналагічным чынам ідуць справы і з іншымі сацыяльна значнымі таварамі, якія рэгулююцца дзяржавай і на аснове якіх Белстат падлічвае інфляцыю ў краіне. Змяняецца не толькі тара, але і любыя характарыстыкі тавару, каб пазбегнуць рэгулявання кошту. Можна дадаць у малако кальцый, якога там і так больш чым дастаткова, можна змяніць трохі склад тканіны, можна памяняць упакоўку або проста па-іншаму назваць тавар, а далей яго прадаваць па свабоднай цане. Пры гэтым у статыстыку адпраўляюцца дадзеныя аб таварах, якія ўжо даўно не выпускаюцца, а спажывец хітрым маркетынгавым ходам ўводзіцца ў зман адносна рэальнай цаны тавару, бо не кожны зможа хутка падлічыць, як змянілася цана ў пакунку ў 400 або 800 грамаў ад стандартнай.

Як адзначае КДК, каб змяніць цяперашні стан рэчаў неабходна змяніць сам падыход да адсочвання цэн і методыку статыстычных назіранняў. Кантралёры прапануюць узяць за прыклад заходні досвед. Гаворка ідзе пра тое, каб паказваць адзіным аб'ёмам, напрыклад, адзін літр або адзін кілаграм, а спажыўцам указваць дзве цаны: цану прапанаванай упакоўкі і цану літра або кілаграма.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі9

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць