У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 36 папярэджанняў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на ліст, які ведамства даслала ў адказ на адпаведны зварот.
Акрамя таго, 41 раз прымалася рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў або іх састаўных частак. Рашэнні аб прыпыненні дзейнасці СМІ ў мінулым годзе не прымаліся.
Мінінфарм падкрэслівае, што ў яго няма паўнамоцтваў спыняць дзейнасць СМІ.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары