Спорт

У тэнісе выяўленыя прыкметы дамоўных матчаў

У распараджэнні Бі-бі-сі і BuzzFeed News апынуліся дакументы, якія змяшчаюць сведчанні таго, што ў тэнісе высокага ўзроўню шырока распаўсюджаная практыка дамоўных матчаў.

За апошнія 10 гадоў Аддзел па выкананні этычных стандартаў тэніса (Tennis Integrity Unit TIU) атрымліваў шматразовыя папярэджанні аб тым, што 16 гульцоў, якія ўваходзілі ў розны час у топ-50, прымалі ўдзел у дамоўных матчах.

Усім з іх, у тым ліку і пераможцам турніраў «Вялікага шлема», было дазволена працягваць прымаць удзел у спаборніцтвах.

TIU, створаны для кантролю за выкананнем этычных нормаў у тэнісе, заяўляе, што прытрымліваецца палітыкі нулявой цярпімасці да карупцыі, звязанай з букмекерамі.

Сярод дакументаў, перададзеных Бі-бі-сі і BuzzFeed News, ёсць вынікі расследавання, праведзенага ў 2007 годзе Асацыяцыяй тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP).

Расследаванне разглядала падазронае размеркаванне ставак вакол матчу паміж Мікалаем Давыдзенкам і Марцінам Васала Аргуэльа. Расследаванне прыйшло да высновы, што абодва гульцы не парушылі ніякіх правілаў, аднак расследаванне было пашырана і разгледзела пытанне аб сувязях паміж азартнымі гульцамі і тэнісістамі вышэйшага разраду.

Бі-бі-сі і BuzzFeed News таксама атрымалі спіс імёнаў іншых тэнісістаў, з нагоды якіх букмекеры, спартыўныя камітэты па этыцы і прафесійныя азартныя гульцы неаднаразова адпраўлялі ў TIU скаргі і паведамленні аб падазроных дзеяннях.

Многія з гэтых тэнісістаў былі заўважаныя ва ўдзеле ў падазроных матчах кіраўніцтвам тэніснага спорту яшчэ ў 2003 годзе.

Бі-бі-сі і BuzzFeed News вырашылі не публікаваць імёны гэтых тэнісістаў, бо без доступу да іх тэлефонных і банкаўскіх рахункаў і камп'ютараў немагчыма ўстанавіць, ці прымалі яны асабіста ўдзел у арганізацыі дамоўных матчаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах17

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах17

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць