Навука і тэхналогіі

Запуск сеткі LTE (4G) у Беларусі чакаецца 17 снежня

Чакаецца, што аб запуску сеткі сотавай сувязі чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE (4G) у Беларусі будзе афіцыйна аб'яўлена 17 снежня. Паводле звестак БелаПАН, на гэты дзень у Мінску запланаванае мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. 

Рэалізацыяй праекта разгортванне сеткі LTE ў Беларусі займаецца СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (аператар beСloud). З беларускага боку заснавальнікам СТАА выступіла РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (51%). Асноўным удзельнікам з боку інвестара выступае адзін з вядомых расійскіх бізнесменаў.

Аператар beCloud разлічваў запусціць 4G-сетку (LTE) у Мінску да канца гэтага года, што будзе адпавядаць інвестыцыйнаму плану.

У маі гэтага года генеральны дырэктар СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» Сяргей Паблагуеў паведаміў журналістам, што beСloud абмяркоўвае з удзельнікамі рынку пытанні выкарыстання інфраструктуры пры разгортванні сеткі LTE. «Галоўная ідэя нашага праекта заключаецца ў тым, каб не будаваць тры сеткі. Мы гаворым, што будаваць сетку трэба адзін раз. У выніку і сабекошт паслуг будзе таннейшы», — зазначыў Паблагуеў.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы даных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Сетка чацвёртага пакалення дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы даных у 5—15 разоў вышэйшую, чым 3G. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высокахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, аўдыё- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай38

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»82

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай38

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць