Культура

У Мінску праходзіць выстава ёлачных цацак з усяго свету

Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадстаўленыя на выставе «Музей ёлачных цацак», паведамілі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чарадзейнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. На выстаўцы прадстаўлены цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Наведвальнікаў уразіць не толькі падбор экспанатаў. У гасцей будзе магчымасць убачыць маленькі цуд — працэс вырабу шкляной ёлачнай цацкі.

Выклікаюць цікавасць рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Іаану-Паўлу ІІ, і занесенай у Кнігу рэкордаў Гінесу, вялізны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае.

У экспазіцыі прадстаўлены копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы, адлюстраваныя на шкляных шарах. Таксама можна паглядзець на вялікую калекцыю Дзядоў Марозаў і інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок.

У час работы выстаўкі «Музея ёлачных цацак» праводзяцца майстар-класы для школьнікаў: можна размаляваць ёлачную цацку сваімі рукамі і забраць яе з сабой у святочнай упакоўцы. Таксама арганізавана «Пошта Дзеда Мароза», дзе можна адправіць віншавальную паштоўку сваім сябрам і блізкім. Дзеці ж змогуць накіраваць свае пажаданні аб навагоднім падарунку Дзеду Марозу.

Наведаўшы выстаўку, кожнае дзіця зможа акунуцца ў чарадзейную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстава ўжо экспанавалася ў мінулым годзе і сабрала рэкордную колькасць наведвальнікаў: больш за 30 тысяч чалавек. Як адзначылі ў музеі, праект будзе працаваць да 17 студзеня будучага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў129

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены Анджэй Пачобут4

Вызвалены Анджэй Пачобут

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць