Грамадства99

Мытнікі знайшлі экстрэмізм у зборніку фотаздымкаў Пазняка

Экспертная камісія Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі ўстанавіла, што дзве кнігі аўтарства Зянона Пазняка «ўтрымліваюць прыкметы праявы экстрэмізму». Гаворка ідзе пра кнігі «Добрая фатаграфія» і «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял».

Адказны сакратар управы сойма Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Алесь Чахольскі распавёў, што 27 верасня ён перасякаў беларуска-польскую мяжу ў Брэсце. Вёз з сабой «для асабістага карыстання» кнігі: «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял» (аўтары — Зянон Пазняк і Валерый Буйвал) і тры кнігі Зянона Пазняка — «Добрая фатаграфія», «Сэсія незалежнасці» і «Тэрра Дэй». Па трох з чатырох у мытнікаў паўсталі пытанні — іх затрымалі «для правядзення праверачных мерапрыемстваў».

Алесь Чахольскі падчас работ па добраўпарадкаванні Курапатаў

«Я прад’явіў на мытнай мяжы кнігі Пазняка — праз пэўны час гэтыя кнігі былі забраны ў мяне і накіраваны ў камісію пры абласным выканаўчым камітэце, — распавёў Алесь Чахольскі. — Там даюць вызначэнне, ёсць там прыкметы экстрэмізму ці няма. Праз пэўны час мне прыйшоў ліст, дзе гаворыцца, што ў кнігах «Добрая фатаграфія» і «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял» утрымліваюцца прыкметы экстрэмізма».

На руках у Чахольскага — копія заявы Брэсцкай мытні ў суд Маскоўскага раёна Брэста, дзе мытнікі просяць прызнаць дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкімі матэрыяламі. Да кнігі «Сэсія незалежнасці» прэтэнзій не выстаўляецца.

Як распавёў прадстаўнік КХП-БНФ, у Мінску яго ўжо выклікаў участковы інспектар Фрунзенскага раёна.

«Ён правёў апытанне. Аказваецца, акрамя дасланых мне папераў, іх даслалі яшчэ і ў нашае РУВД, каб выявілі, ці ёсць у маіх дзеяннях адміністрацыйныя правапарушэнні. У нас ёсць артыкул 17, частка 11, у Адміністрацыйным кодэксе, які гучыць так: «Изготовление, хранение и распространение экстремистской литературы». Па ўсіх трох пунктах я даў тлумачэнне, што я не вырабляю, не захоўваю і, тым больш, не распаўсюджваю. Я не хаваў гэтыя кнігі, я іх задэклараваў. Якія могуць быць да мяне прэтэнзіі?»

Копія ліста Брэсцкай мытні Аляксандру Чахольскаму

Алесь Чахольскі кажа, што разам з іншымі матэрыяламі яму абавязаны былі як зацікаўленай асобе даслаць копію экспертнага заключэння:

«Мы ж да гэтага часу не ведаем, што такое экстрэмісцкае ў гэтых заключэннях…»

Алесь Чахольскі абураны сітуацыяй і ўпэўнены, што кнігі нельга лічыць экстрэмісцкімі.

«Зянон Пазняк — чалавек вельмі таленавіты. У яго ёсць фатаграфія, кнігі вершаў. З імем Пазняка звязана адкрыццё праўды пра Курапаты» (У газеце «Літаратура і мастацтва» ў 1987 годзе быў надрукаваны артыкул Пазняка «Курапаты - дарога смерці»).

Чахольскі лічыць, што сітуацыя ўзнікла таму, што праз многія гады Зянону Пазняку не могуць дараваць «праўду пра Курапаты».

Гэта ўжо не першы інцыдэнт на мытні з кнігамі Зянона Пазняка: Гродзенская мытня ўжо канфіскоўвала кнігу «Тэрра Дэй». Аднак у лютым 2015 спецыяльная камісія вынесла экспертнае заключэнне — прыкмет экстрэмізму ў той кнізе не знайшлі.

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі да аповяду калегі дадаў, што Пазняку, які эміграваў у 1996 годзе, да гэтага часу небяспечна вяртацца ў Беларусь.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць