Эканоміка55

У Мінску найбольшы заробак атрымліваюць IT-спецыялісты, найменшы — сацыяльныя работнікі

У Мінску самую вялікую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада, за кастрычнік 2015 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязана з вылічальнай тэхнікай, склала 30 млн. 81 тыс. рублёў. 

Таксама высокую зарплату атрымліваюць спецыялісты паветранага транспарту — 16 млн. 388,5 тыс. рублёў, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю — 14 млн. 620,9 тыс. рублёў, фінансавыя пасрэднікі — 12 млн. 852,9 тыс. архітэктары — 12 млн. 201,2 тыс., спецыялісты хімічнай прамысловасці — 10 млн. 346,4 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата ў спецыялістаў, чыя дзейнасць звязаная з аказаннем сацыяльных паслуг, — 4 млн. 744,5 тыс. рублёў, з кіно і відэафільмамі — 5 млн. 505,7 тыс. рублёў. 

Намінальная сярэднемесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—кастрычніку 2015 года склала 9 млн. 16,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 9 млн. 321,7 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з вераснем 2015 года на 0,4%, або на 33,9 тыс. рублёў. 

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—кастрычніку 2015 года ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2014 года зменшылася на 0,2%, у кастрычніку 2015 года ў параўнанні з кастрычнікам 2014 года — павялічылася на 0,5%. 

У кастрычніку 2015 года ў прамысловасці срэдняя зарплата склала 8 млн. 218 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 267,9 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн. 451,3 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 7 млн. 303,2 тыс., у адукацыі — 6 млн. 24,4 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 6 млн. 317 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 8 млн. 570,2 тыс. рублёў. 

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у кастрычніку 2015 года склала 6 млн. 692,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў сферы аховы здароўя — 6 млн. 775,3 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 9 млн. 196,9 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 6 млн. 503,8 тыс. рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць