Грамадства99

Дэпутаты прынялі закон па абароне дзяцей ад «шкоднай інфармацыі»

Беларускія дэпутаты сёння прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

Як растлумачыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, папраўкі ў некаторыя законы носяць міжгаліновы характар і прызначаны для комплекснага прававога рэгулявання адносін, звязаных з абаронай дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у некалькі законаў Беларусі, сярод якіх «Аб правах дзіцяці». Што датычыцца гэтага закона, папраўкі замацоўваюць права дзіцяці на абарону ад інфармацыі, што наносіць шкоду яго здароўю і развіццю. Акрамя таго, вызначаюцца звесткі, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе, фізічнае і маральнае развіццё дзіцяці. Прапісаны ўмовы і парадак паведамлення аб змесце інфармацыйнай прадукцыі, магчымасці нанясення ёю шкоды здароўю і развіццю дзіцяці шляхам прысваення інфармацыйнай прадукцыі адпаведнага знака ўзроставай катэгорыі. У гэтым выпадку, паводле слоў Міхаіла Жураўкова, маюцца на ўвазе ўзроставыя катэгорыі «0+» (што азначае без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18+».

«Папраўкі замацоўваюць абавязак юрыдычных асоб, ІП, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і (або) распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, прысвойваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі», — праінфармаваў міністр.

Акрамя таго, ускладаецца абавязак прымяняць праграмна-апаратныя сродкі фільтрацыі, якія даюць магчымасць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей шкоднай інфармацыі, адміністрацыйныя і арганізацыйныя меры адносна камп'ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месц, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, у тым ліку ўстаноў адукацыі.

«Для каардынацыі дзейнасці для абароны ад такой інфармацыі праектам закона прадугледжваецца стварэнне пры ўрадзе грамадска-кансультатыўнага савета па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», — расказаў Міхаіл Жураўкоў.

Яшчэ адзін закон, у які ўносяцца карэкціроўкі, — «Аб рэкламе». У прыватнасці, прапануецца замацаваць патрабаванні аб пазначэнні ў рэкламе культурна-відовішчнага мерапрыемства ўзроставай катэгорыі, на якую разлічана мерапрыемства.

Папраўкі, якія ўносяцца ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», замацоўваюць патрабаванне аб абавязковасці распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі СМІ з прысвоеным знакам узроставай катэгорыі.»Абавязак па прысваенні знака ўзроставай катэгорыі ўскладаецца на рэдакцыю сродку масавай інфармацыі», - растлумачыў міністр. Вызначаны віды інфармацыйнай прадукцыі СМІ, распаўсюджванне якіх дапускаецца без прысваення знака ўзроставай катэгорыі.

Першыя і апошнія палосы газет і вокладка часопіса або іншага друкаванага сродку масавай інфармацыі не павінны змяшчаць інфармацыю, што адносіцца да ўзроставай катэгорыі «18+».

Адносна прадукцыі СМІ, што распаўсюджваецца з дапамогай тэлерадыёвяшчання, замацоўваюцца патрабаванні аб выкананні так званых часавых рамак. Гэта значыць замацоўваюцца абмежаванні перыяду сутак, на працягу якога дапускаецца распаўсюджванне інфармацыі, што наносіць шкоду здароўю і развіццю дзіцяці, растлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

Унесці карэкціроўкі прапануецца ў законы аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе.

Пры гэтым, паводле слоў міністра адукацыі, патрабуецца прыняцце акта ўрада, які «ўстанаўлівае парадак і крытэрыі прысваення знака ўзроставай катэгорыі». Напрыклад, у такім нарматыўна-прававым акце прадугледжваецца раскрыць змест узроставых катэгорый і парадак аднясення інфармацыйнай прадукцыі да пэўнай узроставай катэгорыі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе18

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай21

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе18

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць