Усяго патроху55

ДАІ прыдумала дрэс-код для раварыстаў

Згодна з распараджэньнем міністра ўнутраных спраў Беларусі Ўладзіміра Навумава з 17 па 26 сакавіка на тэрыторыі краіны будуць праведзены дадатковыя мерапрыемствы па арганізацыі бясьпекі дарожнага руху раварыстаў пад дэвізам «Калі сеў на веласіпед — не забудзь апрануць камізэльку!».

Згодна з распараджэннем міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава з 17 па 26 сакавіка на тэрыторыі краіны будуць праведзены дадатковыя мерапрыемствы па арганізацыі бяспекі дарожнага руху веласіпедыстаў пад дэвізам «Калі сеў на веласіпед — не забудзь апрануць камізэльку!».

У іх рэалізацыі задзейнічаецца ўвесь асабовы склад міліцыі грамадскай бяспекі: супрацоўнікі ДАІ, патрульна‑паставой службы міліцыі, участковыя інспектары міліцыі, інспектары па справах непаўналетніх і г.д.

Разам з дружыннікамі і членамі маладзёжных фарміраванняў супрацоўнікі міліцыі правядуць абход прыватных падворкаў і правераць аснашчанасць веласіпедаў святлоадбівальнымі элементамі, звяртаючы ўвагу грамадзян на неабходнасць выкарыстання флікераў пры паездках на веласіпедзе.

Акрамя таго, актывізуецца работа па выяўленні пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавога транспарту, якія не абазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі, з наступным прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, у студзені—лютым гэтага года зарэгістравана 29 наездаў аўтатранспарту на веласіпедыстаў.

Паводле: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць