Эканоміка11

«Расэксімбанк» акажа фінасавую падтрымку расійскага экспарту ў Беларусь

«Расэксімбанк» падпісаў пагадненне аб узаемадзеянні з «Беларусбанкам» з фінансавым лімітам у 2 млрд расійскіх рублёў, у межах якога будзе ажыццяўляцца фінансавая падтрымка расійскага экспарту ў Рэспубліку Беларусь. 

Як паведамляе прэс-служба «Расэксімбанка», дакумент скіраваны на арганізацыю фінансавання з боку «Расэксімбанка» экспартных кантрактаў, якія прадугледжваюць закупку беларускімі кампаніямі тавараў расійскай вытворчасці. 

«Мы надаём асаблівую ўвагу выбудоўванню доўгатэрміновых партнёрскіх адносін з фінансавымі інстытутамі тых дзяржаў, дзе высокі попыт на расійскую прадукцыю. Доступ да фінансавання праз банк замежнага пакупніка часта з'яўляецца аптымальным рашэннем для рэалізацыі міжнароднага праекта. Упэўнены, што гэта пагадненне будзе спрыяць не толькі павелічэнню аб'ёмаў расійскага экспарту, але і росту ліку экспартна арыентаваных кампаній», — пракаментаваў старшыня праўлення «Расэксімбанка» Дзмітрый Галаванаў. 

Дзяржаўны спецыялізаваны Расійскі экспартна-імпартны банк (акцыянернае таварыства) быў створаны ў 1994 годзе, каб рэалізоўваць на практыцы дзяржаўную палітыку стымулявання і падтрымкі экспарту прадукцыі машынабудавання. Статутны капітал банка на 01.07.2015 года складае 12,651 млрд. рублёў. Мэтамі банка з'яўляюцца забеспячэнне доступу да фінансавых рэсурсаў для расійскіх кампаній-экспарцёраў і садзейнічанне росту расійскага несыравіннага экспарту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць