Грамадства

«Басовішча-2006»: вызначаныя асноўныя падрыхтоўчыя тэрміны

Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2006» вызначылі асноўныя падрыхтоўчыя тэрміны. Маладыя беларускія гурты запрашаюцца да ўдзелу ў адборачным туры, каб пазмагацца за галоўны прыз «Басовішча-2006» – запіс альбома ў Польшчы, а таксама за шэраг іншых каштоўных прызоў. А аматары беларускай музыкі могуць ужо пазначаць на сваіх каляндарыках даты 21-22 ліпеня, рыхтаваць пашпарты да атрыманьня польскіх візаў, сушыць намёты – рыхтавацца да «Басовішча-2006».

Як паведаміў studenty.by старшыня беластоцкага БАС Радаслаў Дамброўскі ў гэтым годзе партнэрамі фэстывалю зь беларускага боку яны бачаць Creative Community studenty.by, лэйбл BMAgroup, інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў». На дадзены момант ідзе вызначэньне функцыяў у падрыхтоўцы да «Басовішча» гэтымі камандамі.

Радэк Дамброўскі паведаміў асноўныя даты ў падрыхтоўцы фэстывалю.

20 траўня

Падвядзеньне вынікаў конкурсу на лепшы лягатып да «Басовішча-2006».

28 траўня

Да гэтай даты вядзецца прыём дэма-запісаў ад зацікаўленых гуртоў-удзельнікаў, таксама праводзіцца папярэдні адбор гуртоў, якія будуць запрошаныя на адборачны канцэрт.

11 чэрвеня

Да гэтай даты плянуецца правядзеньне адборачнага канцэрту, канчатковы адбор канкурсантаў, якія і паедуць на «Басовішча-2006» у Гарадок (Польшча). У гэты ж час будзе весьціся інтэрнэт-галасаваньне, паводле якога будзе вызначаны яшчэ адзін гурт, які паедзе на фэстываль разам з гуртамі, абранымі журы на адборачным канцэрце. Спіс гасьцей фэстывалю, «зорак» таксама плянуецца вызначыць да 11 чэрвеня.

1 ліпеня

Вызначэньне гуртоў-удзельнікаў «Вольнай сцэны» на «Басовішчы-2006». На гэтай пляцоўцы выступаюць гурты самастойна, без удзелу ў конкурснай праграме. Звычайна на «Вольнай сцэне» выступаюць гурты-пачаткоўцы. Для ўдзелу ў гэтай частцы фэстывалю гурты мусяць даслаць свой дэма-запіс арганізатарам да 1 ліпеня.

Заяўка ад гурта на ўдзел у конкурснай праграме «Басовішча» мусіць уключаць запіс адной (ці болей) песень па-беларуску на CD-носьбіце. Да таго ж абавязковымі ўмовамі зьяўляюцца наяўнасьць 20-хвіліннай музычнай праграмы на беларускай мове, а таксама ўдзельнікаі гурта на момант правядзеньня адборачнага канцэрту мусяць мець у пашпартох штампікі з дазволам на выезд за мяжу.

Па словах Радэка Дамброўскага апошняе патрабаваньне абумоўлена досьведам правядзеньня папярэдніх фэстываляў «Басовішча». Бо ў мінулым годзе на «Басовішчы» была такая сытуацыя, што некаторыя гурты прайшлі адборачны тур, але ня здолелі трапіць непасрэдна на фэстываль, бо не маглі атрымаць візаў з-за адсутнасьці штампаў у пашпартох.

Апошнім часам паміж актыўнымі заўзятарамі «Басовішча» сталі частымі размовы пра музычны фармат фэстывалю. Радэк Дамброўскі камэнтуе, што «Басовішча - гэта фэстываль музыкі маладой Беларусі, а фармат можна акрэсьліць паняткам альтэрнатыўнай музыкі».

Бліжэйшымі днямі будзе вызначаны склад журы для адборачнага туру і дадзены старт на прыём дэма-запісаў ад гуртоў.

Studenty.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха4

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць