Навука і тэхналогіі66

Нейрафізіёлагі аб’ядналі мазгі трох малпаў і чатырох пацукоў

Магчыма, так людзей навучаць абменьвацца думкамі.

Малпа кантралюе роба-руку праз інтэрфейс мозг-камп’ютар, ранейшы эксперымент. Фота: University of Pittsburgh Schools of the Health Sciences

Навукоўцы універсітэта Д’юка (ЗША) ўпершыню здолелі аб’яднаць мазгі жывёлаў у адзін «камп’ютар», здольны вырашаць задачы, піша New Scientist.

Праз звычайны інтэрфейс мозг-камп’ютар малпаў падключылі да роба-рукі. Малпам прыйшлося сінхранізаваць думкі, каб робарука дастала пачастунак. Мазгі пацукоў атрымалася падключыць не толькі да камп’ютара, але і адзін да аднога.

Наўпрост да мозгу ужо падлучаюць пратэзы жывым людзям (а таксама малпам), але сінхранізоўваць дзеянні некалькіх мазгоў раней не атрымлівалася.

Даследчыкі падлучылі трох малпаў да камп’ютара праз інтэрфейс, што счытвае сігналы галаўнога мозгу праз электроды, і паказалі малпам экран, на якім адлюстроўваліся дзеянні роба-рукі. Каб рука дастала пачастунак, малпам трэба было мысліць сінхронна.

Затым малпам ускладнілі задачу: кожная малпа адказвала за рух роба-рукі толькі па адной восі — як кажуць навукоўцы, іх «мозгасетка» справілася і з гэтым.

Больш за тое, атрымалася падлучыць мазгі чатырох пацукоў да камп’ютара і адзін да аднога — пацукі атрымлівалі пачастунак за сінхранізацыю дзейнасці мазгоў і праз пэўны час навучыліся мысліць сінхронна 61% часу.

З цягам часу да такіх «мозгасетак» стане можна падключаць і людзей, мяркуюць навукоўцы. Гэта дапаможа, напрыклад, навучыць чалавека карыстацца робапратэзам з дапамогай больш дасведчанага карыстальніка пратэза, а то і проста абменьвацца думкамі на адлегласці.

Чытайце таксама: Якім будзе свет у 2050 годзе: 7 цікавых фактаў

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць