Усяго патроху33

У Японіі пахавалі кошку, якая служыла начальнікам вакзала

У Японіі адбылося ўрачыстае пахаванне кошкі, што стала нацыянальнай знакамітасцю пасля таго, як была прызначаная на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі.

Кошка па мянушцы Тама была прызначаная начальнікам станцыі Кісі ў 2007 годзе.

Тама нарадзілася і вырасла ў сям'і бяздомных котак, якія жылі непадалёк ад станцыі Кісі, у горадзе Кінакава, што ў прэфектуры Вакаяма на востраве Хансю.

Чыгуначная станцыя Кісі мелася быць закрытая ў 2004 годзе, бо чыгуначная кампанія Вакаяма амаль збанкрутавала. Аднак пасля пратэстаў мясцовых жыхароў станцыя працягнула працу.

У 2006 годзе чыгуначная кампанія звольніла ўсіх супрацоўнікаў станцыі ў спробе скараціць выдаткі. У 2007-м станцыйным наглядчыкам станцыі Кісі была прызначаная кошка Тама, якую да таго часу прытуліла мясцовая жыхарка, што неафіцыйна прыглядала за станцыяй у адсутнасці супрацоўнікаў кампаніі.

Асноўны абавязкам Тамы было вітаць пасажыраў.

Кошка жыла ў білетнай будцы. На галаве ў яе была фуражка начальніка станцыі. Яе працоўны дзень доўжыўся з 9 раніцы да 5-й вечара. Замест заробку яна атрымлівала кашэчую ежу.

Росквіт эканомікі

У выніку Тама выратавала станцыю Кісі ад банкруцтва. Туды сталі прыязджаць турысты, каб паглядзець на незвычайнага начальніка станцыі.

За час яе знаходжання на пасадзе колькасць пасажыраў, якія прыбывалі на станцыю Кісі, павялічылася ад 1,92 млн у 2005 годзе да 2,27 млн у 2014-м.

Паводле даследаванняў, котка Тама прынесла 1,1 млрд енаў (амаль 9 млн даляраў) эканоміцы горада.

Станцыя Кісі змянілася. Там адкрылася кафэ, прысвечанае Таме, магазін кашэчых сувеніраў, і нават сам дах самога будынка станцыі была перабудавана з тым, каб быць падобным на пысу кошкі.

Кіраўнік чыгуначнай кампаніі Вакаяма наведаў Таму за суткі да яе смерці і распавёў, што яна «паднялася і гучна мяўкнула».

Таме было 16 гадоў (80 гадоў у чалавечых гадах).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай23

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай23

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць