Свет

За пяць гадоў браканьеры вынішчылі палову сланоў Мазамбіка

Не менш за 50% усёй папуляцыі сланоў Мазамбіка загінулі ад рук браканьераў і кантрабандыстаў слановай косці за апошнія пяць гадоў, заяўляюць амерыканскія зоаабаронцы з Wildlife Conservation Society.

phys.org

На дадзены момант пагалоўе найбуйнейшых сухапутных жывёл у паўднёваафрыканскай дзяржаве ледзьве перавышае 10 тысяч асобін.

На маланаселенай поўначы краіны страты асабліва адчувальныя: на гэтую частку Мазамбіка прыходзіцца 95% страт папуляцыі.

Паводле дадзеных Wildlife Conservation Society, браканьеры прыбылі ў Мазамбік з поўначы з суседняй Танзаніі, дзе стан папуляцыі афрыканскіх сланоў таксама выклікае асцярогі ў эколагаў і заолагаў.

Кантрабандысты нелегальна вывозяць слановую косць у Азію, дзе яна ідзе на ўпрыгажэнні, статуэткі і альтэрнатыўную медыцыну.

На ўсім афрыканскім кантыненце штогод ад рук браканьераў гіне да 30 тысяч сланоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС1

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА29

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы35

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС1

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць